Вы тут

«Maladost-smile» ужо прадаецца!


МАЛАДОСЦЬ-Smile

Індэкс: 74957_S1

Перыядычнасць: 1 раз у квартал

Кошт: 2 рублі за нумар

Дзе: https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E

Літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» працягвае ісці ў нагу з часам. Напярэдадні 65-годдзя выдання рэдакцыя стварае электронны праект «Маладосць-Unlimited» — «Маладосць» без межаў».

Праект рэалізуецца на аснове архіваў часопіса «Маладосць», у якіх за дзесяцігоддзі існавання назапашана шмат цікавага, але забытага. Ініцыятыва выдання ў свеце не новая. Як прызнае калектыў рэдакцыі, ідэя праекта ўзнікла пасля азнаямлення з вопытам газеты «The New York Times» па стварэнні дадаткаў да смартфонаў. Па аналогіі з «NYT Opinion», «NYT Now», «NYT VR», «NYT Cooking» ствараюцца «Maladost-arch», «Maladost-fan», «Maladost-fiction», «Maladost-non-fiction», «Maladost-translate», «Maladost-history», «Maladost-smile» — электронныя часопісы, назвы якіх гавораць самі за сябе.

Вынікі новага накірунку рэдакцыйнай працы стануць даступнымі для чытача ў фармаце .pdf праз падпіску на belpressa.by, а таксама праз сайт zviazda.by. Першы нумар першага электроннага часопіса праекта  гумарыстычны зборнік «Maladost-smile» ужо прадаецца. Яго кошт  2 рублі, аб’ём  28 старонак, кантэнт — толькі гумар. Такі, якім ён быў у розныя дзесяцігоддзі не толькі на старонках выдання, але і ў рэдакцыйных кабінетах, як выглядаў на карцінках і гучаў у рэальным, даўно і не вельмі мінулым, жыцці. Чытача чакаюць не толькі ўсмешкі, але і адкрыцці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.