Вы тут

Часопіс «Маладосць» уводзіць анлайн-падпіску на некаторыя дадаткі


У хуткім часе на сайтах zvіаzdа.bу і bеlрrеssа.bу за пэўны кошт можна будзе спампаваць некаторыя праекты часопіса «Маладосць» у фармаце рdf. Асноўная колькасць палічак будзе даступная з новага года. А праект, прысвечаны гумару, запрацуе ўжо зусім хутка.


«Маладосць» працягвае ісці ў нагу з часам і робіць гэта ўжо колькі гадоў, адзначае намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» Дзмітрый Шулюк. За гэтыя гады палічкі часопіса запоўніліся архівамі. Пад слоем пылу — стосы сталых часопісаў, пажылых часопісаў і часопісаў-дзядуль. Але ж на тых старонках ужо пройдзеных-перапройдзеных засталося столькі цікавага, важнага, важкага і актуальнага, што стала штуршком для новай ініцыятывы. На аснове архіваў «Маладосці» ствараецца электронны праект-шафа «Маладосць-Unlіmіtеd», дзе па электронных палічках асобнымі выпускамі будуць расстаўлены-сістэматызаваны матэрыялы часопіса.

Усяго запланавана сем укладак, даступных для падпіскі. Гэта Mаlаdоst-аrсh — лепшыя матэрыялы мінулых дзесяцігоддзяў. У Mаlаdоst-nоn-fісtіоn будуць прадстаўлены самыя актуальныя артыкулы, якія цікава чытаць і сёння. Раздзел Mаlаdоst-fісtіоn змесціць найлепшую прозу. Mаlаdоst-fаn — гэта фантастыка і фэнтэзі. У Mаlаdоst-trаns увойдуць пераклады. Mаlаdоst-smіlе будзе прысвечана гумару, а Mаlаdоst-hіstоrу — гістарычным матэрыялам.

Галоўны рэдактар «Маладосці» Святлана ВОЦІНАВА адзначае:

— Шчыра кажучы, мы запазычылі згаданую ідэю ў Nеw Yоrk Tіmеs. Як вядома, гэта выданне, якое на 102 гады старэйшае за часопіс «Маладосць» і за ўсе гады свайго існавання назапасіла, калі я не памыляюся, каля 15 мільёнаў самых розных матэрыялаў, друкаваных праектаў, частка з іх ужо стала журналісцкай класікай. За 65 гадоў існавання «Маладосці» таксама створана дастаткова вялікая колькасць матэрыялаў, якія хацелася б перачытаць, але якіх няма ў вольным доступе. У амерыканскага выдання ёсць, напрыклад, Nеw Yоrk Tіmеs сооkіng — і гэта не толькі зборнік рэцэптаў, але і сэрвіс па дастаўцы прадуктаў для гатавання. Натуральна, «Маладосць» не забяспечыць дастаўку прадуктаў нават проста таму, што мы не змяшчаем рэцэпты. Але ў розныя гады ў часопісе выходзіў рознага гатунку гумар, цудоўныя, прывабныя ва ўсе часы гістарычныя артыкулы. У рэдакцыйным партфелі мінулага — шмат перакладаў замежных пісьменнікаў самых розных краін. «Маладосць» мае цікавыя інтэрв'ю, артыкулы, якія друкаваліся ў 1950-я, 1960-я, 1980-я гады, іх і сёння цікава прачытаць. Акрамя таго, ёсць і такая адзінка — «Як павучыцца ў мэтраў? Як пісалі мэтры?» Як стваралі свае тэксты Сцяпан Кухараў, Рыгор Бярозкін? Гэта яшчэ і вельмі добрая журналісцкая вучоба для моладзі.

Яшчэ адна трансфармацыя, якая адбылася з часопісам, — увядзенне ўзроставага цэнзу для аўтараў. У рэдакцыі адзначаюць, што раней ім складана было адмовіць прафесійнаму сталаму творцу, тэкст якога пераўзыходзіў допісы маладых. Але цяпер публікавацца на старонках «Маладосці» змогуць толькі асобы да 35 гадоў.

Варта адзначыць і яшчэ адзін цікавы праект для моладзі. Гэта літаратурны конкурс «Першацвет». Работы на яго яшчэ можна дасылаць да 30 кастрычніка. Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак заўважае:

— З аднаго боку, магчымасцяў для маладых творцаў — заявіць пра сябе, дзесьці надрукавацца — сёння вельмі шмат. Ёсць інтэрнэт, дзе можна змяшчаць творы. Выходзяць часопісы «Маладосць», «Бярозка». Сёння праводзяцца конкурсы «БрамаМар», «Першацвет». Ёсць магчымасць выдаць сваю першую, другую кнігу. З другога боку, такое ўражанне, што маладыя аўтары падзелены на групоўкі. Групоўка праносіцца праз вельмі кароткі прамежак часу і некуды знікае. З'яўляюцца новыя групоўкі. Але большасць аўтараў не падымаецца вышэй... Усё гэта адбываецца, таму што маладая літаратура вельмі цікавая і, на жаль, не ацэненая належным чынам. Таму задача конкурсу «Першацвет» — па-першае, падтрымаць маладых. А па-другое, зрабіць так, каб яны не згубіліся ў літаратурным моры.

Варта дадаць, што для студэнтаў праводзіцца адмысловы літаратурны конкурс «БрамаМар». А спецыяльна для школьнікаў пры ўдзеле часопіса «Бярозка» цяпер ладзіцца конкурс «БрамаМар юні».

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.