Вы тут

Падазроных у цяжкіх злачынствах выяўляюць за суткі


У сталіцы прайшла калегія Міністэрства ўнутраных спраў.

На парадку дня шырокае кола пытанняў: ад эфектыўнасці работы асобных падраздзяленняў да па-ранейшаму актуальнай прафілактыкі, у прыватнасці, якая датычыцца прадухілення гвалту ў сям'і.


Адна з тэм — рэгістрацыйна-ўліковая дысцыпліна ў органах унутраных спраў. Гэтаму пытанню ўдзяляецца прынцыповая ўвага, паколькі ад дакладнага выканання заканадаўства аб прыёме, рэгістрацыі і разглядзе заяў грамадзян залежыць магчымасць хуткага раскрыцця злачынстваў і выкрыцця асоб, якія ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні.

На пасяджэнні таксама абмяркоўвалася эфектыўнасць работы аператыўна-дзяжурных службаў органаў унутраных спраў. Толькі за першыя дзевяць месяцаў гэтага года супрацоўнікі АДС зрэагавалі на 1,2 млн заяў і паведамленняў, з якіх больш за 165 тысяч былі пра злачынствы. Пры гэтым выявіць падазраваных у пераважнай большасці выпадкаў удавалася на працягу дзяжурных сутак. Калі справа датычылася забойстваў — у 95% выпадкаў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў — у 98%, разбояў і рабаванняў — у 86%. Аднак, на думку кіраўніцтва ведамства, у дзейнасці службы ёсць недахопы, ліквідацыя якіх дапаможа ўдасканаліць яе работу.

Увагу ўдзялялі і тэме агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, якая прадухіляе гвалт у сям'і. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года колькасць зарэгістраваных бытавых забойстваў у параўнанні з папярэднім перыядам знізілася на 8%, а наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў — амаль на 10%. У дачыненні да сямейных скандалістаў усё часцей прымяняюцца ахоўныя прадпісанні: іх колькасць узрасла з 2,2 тысяч да 3,9 тысяч. Усяго сёлета задакументавана больш за 37,5 тысячы адміністрацыйных правапарушэнняў, учыненых у побыце, такіх як дробнае хуліганства, абраза, прычыненне цялеснага пашкоджання, нанясенне пабояў, прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут і іншае.

Дар'я КАСКО

kasko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».