Вы тут

Вырашыце пытанні праз шлюбны дагавор


Мы з мужам не жывём тры гады, але афіцыйна шлюб не скасавалі. У нас трое дзетак. Дачка (23 гады) — інвалід I групы (сіндром Даўна), другая дачка (18 гадоў) і сын (10 гадоў). Маем дом, гаспадарчыя пабудовы, два гаражы, машыну.

У 2011-м збудавалі 2-пакаёвую кватэру, паколькі нам не хапала «квадратаў» на ўсю сям'ю з прыцягненнем крэдыту на 40 гадоў. У доме цяпер жыве муж (сярэдняя дачка там прапісаная, але жыве са мною). У кватэры прапісаны я, старэйшая дачка-інвалід і сын, якія жывуць са мной. Гэтая нерухомасць аформлена на мяне, і я штомесяц выплачваю за яе крэдыт. Збіраемся з мужам скасаваць шлюб і дзяліць маёмасць. Мяне цікавіць, ці будзе ўваходзіць у падзел маёмасці кватэра, дзе я жыву, і за якую плачу і яшчэ буду плаціць крэдыт?

Наталля ІВАНОВА,

Гомельская вобласць


На пытанне адказвае Кацярына ПЯТРОВІЧ, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, адвакат адвакацкага бюро «Дубавец і партнёры»:

— Згодна з артыкуламі 23 і 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, маёмасць, прыдбаная мужам і жонкай падчас шлюбу, з'яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю. Пры гэтым няма розніцы, на каго з сужэнцаў яна набыта (аформлена) або хто з іх уносіў за маёмасць грошы. Муж і жонка маюць роўныя правы валодання і распараджэння маёмасцю і, пры падзеле гэтай агульнай сумеснай уласнасці, долі сужэнцаў прызнаюцца роўнымі, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.

Такім чынам, кватэра, пабудаваная і зарэгістраваная на праве ўласнасці за вамі ў 2011 годзе ў перыяд шлюбу будзе з'яўляцца агульнай сумеснай уласнасцю сужэнцаў і таксама падлягаць падзелу. Запазычанасць па крэдытным дагаворы, між іншым, вы таксама маеце права падзяліць з мужам.

Перш чым падаваць заяву на скасаванне шлюбу, раю вам з мужам заключыць шлюбны дагавор, дзе прапісаць усе пытанні, якія датычацца падзелу маёмасці. Акрамя таго, суд управе адступіць ад прызнання доляў роўнымі, улічваючы інтарэсы непаўналетніх дзяцей і недзеяздольных паўналетніх, якія маюць патрэбу ў дапамозе, або інтарэсы аднаго з сужэнцаў, якія заслугоўваюць увагі. Пры падзеле маёмасці судом улічваюцца таксама агульныя долі мужа і жонкі і правы па абавязацельствах, якія ўзніклі ў інтарэсах сям'і.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых устаноў мы будзем шукаць на іх адказы.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».