Вы тут

Фінішаваў конкурс Міністэрства ўнутраных спраў «Сям'я! Служым разам!»


У Віцебску адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу Міністэрства ўнутраных спраў «Сям'я! Служым разам!» На ім шанавалі пераможцаў абласных конкурсаў — 14 сямейных пар з усіх абласцей краіны. Як падлічылі арганізатары, агульны стаж службы фіналістаў — больш за 300 гадоў.


На мерапрыемстве ў канцэртнай зале «Віцебск», дзе, дарэчы, праводзіцца дзіцячы конкурс фестывалю «Славянскі базар», было цікава. Перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі сваё майстэрства прадэманстравалі кінолагі Дэпартамента аховы. Можна было ўбачыць рэтра-аўто, якія калісьці выкарыстоўваліся для службовых задач. Шмат ахвотных было сфатаграфавацца з супрацоўнікамі ў форме паслярэвалюцыйных часоў, савецкага ўзору.

Адбыліся прэзентацыі малюнкаў дзяцей удзельнікаў конкурсу і насценных газет, прысвечаных выпрабаванням абласных этапаў. Сем'ям, каб трапіць у фінал, у ліку іншага, трэба было зрабіць відэапрэзентацыю.

У пачатку ганаровай часткі падзеі намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кобрусеў падкрэсліў, што сем'і-фіналісты — гонар МУС. З іх можна браць прыклад. Яны вядуць здаровы лад жыцця, удзельнічаюць у спартыўных, патрыятычных і выхаваўчых акцыях.

Павіншавалі фіналістаў і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Іван Кубракоў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Сярод тых, хто атрымаў падзякі ад кіраўніцтва МУС, дыпломы, памятныя падарункі — сям'я Вараб'ёвых. Падпалкоўнік Ігар Станіслававіч і старшы лейтэнант Марыя Іосіфаўна служаць у віцебскай вайсковай часці 5524 унутраных войскаў, 20 і 9 гадоў адпаведна. Гадуюць 15-гадовую дачку Карыну і 13-гадовага сына Аляксея. Дзеці вучацца ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы, мараць таксама служыць у праваахоўных органах. Такім чынам, можа з'явіцца сапраўдная дынастыя. Муж і жонка ўжо трэці раз бралі ўдзел у конкурсе, а ў фінал выйшлі ўпершыню.

Безумоўна, такія акцыі — добры ўклад у папулярызацыю службы ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках МУС. Штогод усё больш тых, хто хоча прысвяціць сябе ахове правапарадку. І, канешне, цудоўна, калі ствараюцца сем'і! Каханне, узаемаразуменне — гарантыя шчаслівага сямейнага жыцця.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Агульны стаж — тры стагоддзі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.