Вы тут

Усе мясцовыя аўтамабільныя дарогі Беларусі прывядуць у належны стан


На працягу некалькіх гадоў усе мясцовыя аўтамабільныя дарогі Беларусі будуць прыведзены ў належны стан.

Нагадаем, па даручэнні Прэзідэнта краіны была распрацавана «Дзяржаўная праграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017—2020 гады». Дакументам прадугледжана адрамантаваць і рэканструяваць не менш чым 7 тысяч кіламетраў мясцовых дарог і 2 809 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў.


Цяпер агульная працягласць мясцовых аўтамабільных дарог у краіне складае 70 977 кіламетраў. Мясцовыя дарогі забяспечваюць транспартныя сувязі каля 23 тысяч населеных пунктаў, а таксама пад'езды да прамысловых, сельскагаспадарчых і іншых аб'ектаў.

— Рашэнне аб першачарговым рамонце мясцовых дарог было прынята, зыходзячы з іх фактычнага стану, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Аляксандр ГАЛАЎНЁЎ. — Па звестках камісійных аглядаў, больш чым 30% дарог патрабуюць неадкладнага рамонту: гэта каля 21 тысячы кіламетраў. Прынятая праграма дазволіць стабілізаваць стан мясцовай дарожнай сеткі і ў некаторых аспектах палепшыць яе эксплуатацыю. Другі аспект, на які звернута ўвага праграмы, — стан мастоў і пуцеправодаў. На сённяшні дзень з 3034 маставых збудаванняў на мясцовых дарогах 1954 масты, або 64%, не адпавядаюць нарматыўным патрабаванням.

Для выканання дарожных работ на мясцовай сетцы прадугледжана накіраваць каля 1,4 млрд рублёў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, субвенцый з рэспубліканскага дарожнага фонду і крэдытаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміў дырэктар Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута Віктар ШУМЧЫК, аснова дарожнай сеткі Беларусі сфарміравалася яшчэ ў часы Савецкага Саюза. «Цяпер у нас самая высокая шчыльнасць дарожнай сеткі сярод краін СНД: 418 кіламетраў на тысячу квадратных кіламетраў, — расказаў Віктар Шумчык. — За апошнія 25 гадоў восевыя нагрузкі ў нас павялічыліся. У выніку з 70 тысяч кіламетраў дарог мясцовай сеткі гэтыя нагрузкі не адпавядаюць больш як 80% усёй працягласці. Трэба прымаць рашэнне па іх узмацненні. Гэта залежыць ад інтэнсіўнасці руху транспарту, ад значэння канкрэтнай дарогі, шэрагу іншых спецыяльных фактараў».

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ад вёскі да вёскі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.