Вы тут

Вінаватым — пакаранне


Гібель салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча, які выконваў свой воінскі абавязак у Печах, нікога не пакінула абыякавым. Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, канчатковая прававая ацэнка ў сувязі з гібеллю ваеннаслужачага будзе прадстаўлена грамадскасці пасля завяршэння следства, устанаўлення прычын і абставін здарэння, вінаватыя ў якім у абавязковым парадку панясуць пакаранне.


Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы ваеннага ведамства Уладзіміра МАКАРАВА, да вайскоўцаў, якія здзейснілі правапарушэнні, прымяняюцца меры адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам нашай краіны. У прыватнасці, па ўсіх фактах злачынстваў, у тым ліку парушэнняў статутных правілаў узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі, уключаючы вымаганне або адбіранне прадметаў ваеннага забеспячэння, распачынаюцца крымінальныя справы.

Акрамя таго, Міністэрствам абароны праводзіцца праверка выканання сваіх абавязкаў службовымі асобамі, якія адказваюць за падтрыманне статутнага парадку ў вайсковай часці. У выніку адной з такіх праверак загадам міністра абароны з Узброеных Сіл звольнены, а таксама адхілены ад пасад службовыя асобы 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, якія не прынялі адпаведных мер па падтрыманні ў вайсковай часці парадку, прадугледжанага воінскім статутам.

І надалей, як паведамілі ў абаронным ведамстве, за правапарушэнні ў вайсковых часцях, а таксама іх утойванне будуць прымацца самыя жорсткія меры. На цяперашні момант з мэтай прафілактыкі парушэнняў статутных правілаў узаемаадносін, арганізацыі бяспекі вайсковай службы Міністэрствам абароны сумесна з органамі правапарадку, Камітэтам салдацкіх маці рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па вывучэнні ўнутрыкалектыўных адносін сярод ваеннаслужачых. Акрамя таго, на асаблівым кантролі — якасць выканання службовымі асобамі патрабаванняў дакументаў па папярэджванні правапарушэнняў.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?