Вы тут

Найлепшы бодзібілдар — ратавальнік


Прапаршчык унутранай службы Ілья Лукавец, работнік пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС з Наваполацка, атрымаў узнагароду ў адной з намінацый на чэмпіянаце Расіі па бодзібілдзінгу і фітнесе ў Астрахані.


У спаборніцтвах удзельнічала каля 500 спартсменаў з розных рэгіёнаў суседняй краіны, а таксама прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Ірана. Медалі разыгралі больш чым у 50 намінацыях.

У самай прэстыжнай — сярод мужчын-бодзібілдараў у вагавой катэгорыі звыш 100 кілаграмаў — перамогу святкаваў Ілья Лукавец. Ён стаў найлепшым і ў абсалютнай вагавой катэгорыі.

Ілья Лукавец — адзін з найлепшых беларускіх спартсменаў. Каля тыдня таму ён стаў абсалютным пераможцам у катэгорыі «бодзібілдзінг» на адкрытым Кубку Беларусі па бодзібілдзінгу і фітнесе ў Магілёве. У скарбонцы атлета — узнагароды віцэ-чэмпіёна Расіі, абсалютнага пераможцы Масквы і трэцяе месца.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».