Вы тут

Будзе створана адзіная база зваротаў


Наталля Качанава правяла прыём грамадзян у Першамайскім раёне сталіцы.

У Беларусі будзе сфарміравана адзіная база зваротаў грамадзян. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, якая ўчора правяла прыём грамадзян у адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска.


«Работа са зваротамі грамадзян вельмі важная для ўсіх органаў улады. Яна патрабуе ўдасканалення — заканадаўства аб зваротах грамадзян мае патрэбу ў некаторай дапрацоўцы, — лічыць Наталля Качанава. — Час не стаіць на месцы: з развіццём электронных тэхналогій людзі актыўна карыстаюцца інтэрнэтам, адпраўляюць электронныя звароты, задаюць пытанні, якія іх цікавяць, на сайтах дзяржорганаў».

Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў наяўнасць праблемных момантаў у пытанні работы са зваротамі грамадзян. «Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аб стварэнні адзінай базы зваротаў. Гэта дасць магчымасць бачыць «гісторыю» кожнага звароту, які паступіў у найвышэйшую інстанцыю, у тым ліку дзе і кім ён ужо разглядаўся (зварот не будзе накіроўвацца таму, хто па ім ужо даваў адказ), — растлумачыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Адзіная база даных будзе сфарміравана і ў мясцовых, і ў рэспубліканскіх органах улады». Гэта дазволіць мець поўную інфармацыю па кожным звароце.

«Акрамя таго, пастаўлена задача — і мы будзем яе рэалізоўваць з прыцягненнем Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, прэс-цэнтра — адсочваць сітуацыю па сур'ёзных праблемах, якія хвалююць грамадства і якія ўплываюць на настрой людзей. Гаворка ідзе пра публікацыі ў газетах, пра тэлесюжэты і інтэрнэт — інфармацыю будуць штодня абагульняць і прадстаўляць у Адміністрацыю Прэзідэнта для прыняцця аператыўных рашэнняў», — сказала Наталля Качанава.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».