Вы тут

Школьнікаў чакае квэст па творах беларускіх пісьменнікаў


У хлопчыкаў і дзяўчынак 10—15 гадоў ёсць магчымасць незвычайна правесці асеннія канікулы. З 29 кастрычніка па 4 лістапада для іх адкрые дзверы містычна-гістарычны лагер «Дзікае паляванне». Яго канцэпцыя і ідэя цалкам вытрыманыя ў стылістыцы твораў Уладзіміра Караткевіча і Яна Баршчэўскага.


На працягу шасці дзён дзеці будуць праходзіць квэст па мясцінах міфічнай Беларусі, загадкі якой заснаваныя на рэальных гістарычных фактах, легендах і эпізодах з твораў Караткевіча і Баршчэўскага. Арганізатары падрыхтавалі сапраўдную, з духам містыкі і загадкавасці, рэканструкцыю знакамітых твораў «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Шляхціц Завальня». Летнік разгорнецца на сядзібе «Запаведны востраў», якая знаходзіцца на востраве паміж азёрамі Івесь і Азярцо (у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці). Там, дарэчы, была стаянка крывічоў. Падсілкоўвацца юныя даследчыкі будуць традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Падлеткі не толькі пазнаёмяцца з беларускімі звычаямі ды акунуцца ў Беларусь Караткевіча і Баршчэўскага, але і здзейсняць падарожжа на радзіму Ефрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны. Але гэта будзе не звычайная экскурсія па Полацку, тут арганізатары таксама рыхтуюць сюрпрызы, якія дапамогуць школьнікам наблізіцца да разгадкі галоўнай таямніцы лагера. Такое інтэрактыўнае і арыгінальнае вывучэнне беларускіх традыцый, гісторыі, культуры несумненна будзе яркім і карысным для развіцця дзяцей.

Надзея ДРЫЛА

nadzieja@zviazda.by

Загаловак у газеце: Містычныя вакацыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.