Вы тут

Адбылася цырымонія запальвання агню ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў


Урачыстая цырымонія запальвання агню ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў адбылася ў старажытнай Алімпіі (Грэцыя).


Традыцыйна яна прайшла ў храме багіні Геры, першым факеланосцам стаў біятланіст і лыжнік Апосталас Ангеліс. Другі факеланосец — былы паўднёвакарэйскі футбаліст і паўабаронца англійскага «Манчэстэр Юнайтэд» Пак Чжы Сун.

На працягу тыдня факел з алімпійскім агнём будзе дастаўляцца ў розныя гарады Грэцыі. 31 кастрычніка ў Афінах адбудзецца цырымонія перадачы алімпійскага агню аргкамітэту Гульняў-2018 у Пхёнчхане.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Агонь, гары!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».