Вы тут

Дагнаць зайца


Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у краіне дазволена здабыча зайца-русака і зайца-беляка любога полу і ўзросту ў светлы час сутак.


Рабіць гэта можна зброевым спосабам з падыходу з ганчакамі, якія маюць палявыя дыпломы па зайцы і (або) лісіцы, пры гэтым з адным ганчаком могуць паляваць да трох паляўнічых. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў са шротам. Можна паляваць і бяззброевым спосабам — з хартамі, лоўчымі птушкамі.

— Паляванне з ганчаком можна аднесці да аднаго з самых паспяховых паляванняў на зайца. Аднак азарт не павінен паўплываць на выкананне правілаў, — заўважылі ў Дзяржінспекцыі. — Адпраўляючыся на паляванне, уважліва вывучыце граніцы паляўнічагаспадарчых зон і іншых адзінак унутрыгаспадарчага дзялення тэрыторыі ўгоддзяў, у якіх дазваляецца альбо забараняецца праводзіць паляванне ў адпаведнасці з наяўнай пуцёўкай. Пры паляванні на зайца недапушчальна прымяненне і нават нашэнне кулявых патронаў і карцечы дыяметрам больш за 5 міліметраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?