Вы тут

Усе мінусы хадункоў


Працяглае хаджэнне ў хадунках можа прывесці да парушэння развіцця сухажылляў і звязак ступні. Ножкі падварочваюцца, дзіця становіцца на бакавую частку ступні і нагрузка размяркоўваецца нераўнамерна.


— Няправільна развіваюцца і мышцы галёнкі і сцягна, што можа прывесці да дэфармацыі ножак «іксом» або «колам», — тлумачыць загадчыца 1-га педыятрычнага аддзялення 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Галіна ЦІЖ. — Частае знаходжанне дзіцяці ў такой канструкцыі можа змяніць і паходку — яна стане спружыністай або з апорай на наскі. Хадункі нефізіялагічныя, бо прымушаюць стаяць і хадзіць раней, чым трэба. Дзіця павінна прайсці ўсе стадыі ад поўзання да спробаў самастойна хадзіць. Хадункі асабліва проціпаказаны малым з тонусам мышцаў...

Для мамы хадункі — рэч выгадная, бо на нейкі час можна пакідаць дзіця без пільнай увагі і быць упэўненай, што яно не ўпадзе. Для дзіцяці гэта шкодна, бо затарможваюцца натуральныя працэсы станаўлення нервовай сістэмы. Адсутнічае стан бяспекі і раўнавагі, дзіця знаходзіцца ў зафіксаваным стане і не можа па ўласным жаданні ўстаць або сесці. Таксама гэта можа прывесці і да няправільнага развіцця вестыбулярнага апарату. Працяглае знаходжанне ў хадунках можа траўмаваць і палавыя органы: з-за слабых мышцаў дзіця вымушана працягла абапірацца і перыядычна правісаць, пераціскаючы сасуды прамежнасці. Аднак ёсць выключэнні. Хадункі могуць выкарыстоўвацца пры такіх захворваннях, як дзіцячы цэрэбральны параліч, слабасць мышцаў, калі будзе карысная любога кшталту стымуляцыя.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».