Як толькі ў малога з'явілася некалькі зубоў, абавязкова пакажыце яго дзіцячаму стаматолагу, нават калі ўсё, на ваш погляд, у парадку.
Урач павінен ацаніць зубную эмаль, даць парады па доглядзе зубоў, па харчаванні, асабліва па начным кармленні, што нярэдка прыводзіць да ранняга карыесу.
— Са з'яўленнем першага зуба павінны з'явіцца і першая паста, і першая шчотка, — заўважае дзіцячы ўрач-стаматолаг 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Алена ВЫСОЦКАЯ. — Для малочных зубоў і ротавай поласці да шасці гадоў рэкамендуецца толькі мяккая шчотка. Рабочая яе частка ў даўжыню не павінна перавышаць шырыню 2—3 зубоў. Для зусім маленькіх выпускаюць сіліконавыя шчоткі-напальчнікі — яны масіруюць дзясну, выдаляюць зубны налёт і прывучаюць да маніпуляцый у ротавай поласці. Пасля года малое ўжо спрабуе чысціць зубкі само, таму ручка шчоткі павінна быць зручная для дзіцячай кісці, не спакушайцеся на мадэлі, выкананыя ў форме цацкі...
У выбары зубной пасты лепей прыслухацца да парады стаматолага. Паста павінна адпавядаць узросту. У 2—3 гады, калі дзіця яшчэ не ўмее як след паласкаць рот, паста павінна змяшчаць бяспечную пры выпадковым глытанні колькасць дабавак. Для 4-гадовых падыдзе паста з 500 ррm фтору. Сучасныя пасты, як правіла, не змяшчаюць цукру. Яго замяняе ксіліт, які папярэджвае развіццё мікраарганізмаў і выкарыстоўваецца для прафілактыкі карыесу. Пазбягайце пастаў з фарбавальнікамі.
Малыя эфектыўней навучаюцца, калі пераймаюць прыклад, паспрабуйце абыграць сітуацыю. Бацькоўскі нагляд за чысткай зубоў павінен заставацца гадоў да 10. Ранні і правільны догляд малочных зубоў — аснова здаровых зубоў на ўсё жыццё. Ад наяўнасці ўсіх малочных і пры гэтым здаровых зубоў залежыць правільнае фарміраванне сківіцы. Ранняе іх выдаленне прыводзіць да развіцця няправільнага прыкусу, што ўплывае на развіццё маўлення.
Святлана Барысенка
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».