Вы тут

Мінпрыроды правяло суботнік па зялёным добраўпарадкаванні


Супрацоўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прывялі ў парадак і азелянілі тэрыторыю каля будынка ведамства па вуліцы Калектарнай у Мінску. Было высаджана больш за 200 саджанцаў туі, блакітнай елкі, ядлоўца казацкага, пузыраплодніка і іншых раслін. Пачатая сёлета работа будзе працягнута вясной.


«У чэрвені 2019 года Беларусь стане гаспадыняй ІІ Еўрапейскіх гульняў. І адной з асноўных задач падрыхтоўкі да гэтай знакавай для нашай краіны падзеі з'яўляецца стварэнне такіх умоў, каб спартсмены і госці не толькі паказалі найлепшыя спартыўныя вынікі і атрымалі яркія эмоцыі, але і адпачылі душой і захацелі вярнуцца да нас зноў. Таму Мінпрыроды заклікае ўсіх жыхароў краіны далучыцца да кампаніі па зялёным добраўпарадкаванні і зрабіць беларускія гарады і пасёлкі яшчэ больш прыгожымі, чыстымі і зялёнымі», — расказалі ў прэс-службе ведамства.

Вераніка КОЛАСАВА

kolasava@zvіazda.by

Фота прэс-службы Мінпрыроды

Загаловак у газеце: Пачні з малога — пачні з сябе!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.