Вы тут

БРСМ аб'яўляе пра старт сёмага сезона конкурсу "100 ідэй для Беларусі"


Да ўдзелу ў новым сезоне конкурсу запрашаюцца маладыя людзі (калектывы аўтараў) ва ўзросце ад 14 да 31 года (маладыя навукоўцы да 35 гадоў): першая група — навучэнцы, курсанты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; другая група — студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі; трэцяя група — маладыя навукоўцы да 35 гадоў, працуючая моладзь.


З улікам Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь колькасць намінацый конкурсу ўзрасла з дзесяці да дваццаці. Аднак кожнай групе прапануецца ўдзельнічаць выключна ў сваіх намінацыях. Да прыкладу, для першай групы ў намінацыях “Прыродазнаўчы-навуковы напрамак” і “Сацыяльна-гуманітарны напрамак”; другой групы — "Медыцына, фарм- і біятэхналогіі"; “Новыя матэрыялы і тэхналогіі”; “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, у тым ліку для людзей з інваліднасцю"; “Бяспека жыццядзейнасці і абараназдольнасць”; “Біяразнастайнасць, прыродакарыстанне і экалогія”; “Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць”; "Сацыяльная сфера"; трэцяй групы ўдзельнікаў — у намінацыях: “Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка”; “Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць”; “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць”; "Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка”; “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”; “Бія- і нанаіндустрыі”; “Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі”; “Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў”, “Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый”; “Сацыяльная сфера”, “Інклюзіўная прастора”.

З гэтага года на агульных падставах у любой групе і намінацыі могуць прыняць удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Новы сезон конкурсу “100 ідэй для Беларусі” пройдзе ў тры этапы: першы — прыём заявак на месцах; другі — адбор заявак на абласным (мінскім гарадскім) узроўнях, і трэці, фінальны — штогадовая маладзёжная выстава-прэзентацыя лепшых інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных “100 ідэй для Беларусі” ў фармаце шоў-тэхналогій.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна накіроўваць у тэрытарыяльныя камітэты БРСМ, а таксама праз запаўненне анлайн-заяўкі на сайце конкурсу 100ideas.by. Усе заяўленыя праекты плануецца размясціць у “банк ідэй” на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе 100ideas.by, а таксама ў групах конкурсу “100 ідэй для Беларусі” ў сацыяльных сетках УКантакце, Twitter Instagram.

Для правядзення конкурсу створаны абласныя (Мiнскi гарадскi) і рэспубліканскі экспертныя Саветы. У склад апошняга ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, навукі, профільных суб'ектаў гаспадарання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, грамадскага аб'яднання “Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў”, прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў, Савета маладых прадпрымальнікаў пры ЦК ГА “БРСМ”, фізічныя асобы і інш. Эксперты ацэняць не толькі актуальнасць і навізну ідэі, але і практычную значнасць работы а таксама рэальнасць рэалізацыі конкурснага інавацыйнага праекта.

Дарэчы, аўтары-пераможцы фінальнага этапу конкурсу атрымаюць пуцёўкі на ўдзел у міжнародным маладзёжным конкурсе дзяржаў-удзельніц СНД “100 ідэй для СНД 2018”, правядзенне якога запланавана ў Мінску.

Акрамя таго, пераможцам першай групы будуць уручаны рэкамендацыі Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці, адпаведныя профілю іх конкурснага праекта згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №80 ад 07.02.2006 года.

Пераможцы другой групы атрымаюць запрашэнне прайсці школу “Малады навуковец пад ключ” пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Усе фіналісты конкурсу “100 ідэй для Беларусі” адначасова прымаюць удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. На падставе рашэння савета рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў дзесяць аўтараў праектаў-пераможцаў гарантавана атрымаюць грашовыя сродкі ў памеры да 40 тарыфных ставак для распрацоўкі бізнес-планаў інавацыйных праектаў, у мэтах іх далейшага ўдзелу ў конкурсе ў парадку і на ўмовах, вызначаных Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.

Эканоміка

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Гэта адна з найбольш важных даходных пазіцый для бюджэту.

Грамадства

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Кіраўнік Гродзенскай вобласці — аб розніцы паміж усходам і захадам, паразуменні фермераў і буйных агракомплексаў, спосабах прыцягнення турыстаў і прыватнай ініцыятыве ў рэстаўрацыі будынкаў.

Грамадства

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Як у нашай краіне вырашаецца праблема з утварэннем і ўтылізацыяй адходаў.