Вы тут

У сядзібе Ваньковічаў высадзілі больш за 300 дрэў і кустоў


У мінулыя выхадныя ў Мінску на тэрыторыі сядзібы музея "Дом Ваньковічаў" валанцёры высадзілі больш за 300 дрэў і кустоў. Акцыя прайшла пры падтрымцы мабільнага аператара velcom. Супрацоўнікі кампаніі разам з прадстаўнікамі музея і журналістамі пасадзілі яблыні, бэз і іншыя расліны. Экалагічная акцыя працягнула аднаўленне зялёнай зоны, якая існавала вакол сядзібы Ваньковічаў у XIX ст.


"Няхай аднавіць старадаўнюю сядзібу Ваньковічаў у яе першапачатковым выглядзе сёння наўрад ці магчыма, але мы стараемся зрабіць усё, каб даць нашым гасцям яркае,"жывое" уяўленне пра тое, як выглядаў комплекс, - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сяргей Вечар. - У нас ёсць распрацаваны план добраўпарадкавання тэрыторыі дома-музея, які мы паступова рэалізуем".

Характэрна, што побач з музеем захаваўся 115-гадовы вяз - самы стары ў Мінску.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.