Вы тут

Няўстойлівае надвор'е з дажджом і снегам чакаецца на гэтым тыдні


Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БЕЛТА

"На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца халоднае няўстойлівае надвор'е, характэрнае для перадзімоўя. У пачатку тыдня пераважны ўплыў на надвор'е яшчэ будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе ў асноўным без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы. У сярэдзіне тыдня надвор'е пачне мяняцца - у чацвер атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, прынясуць ападкі ў выглядзе снегу, які пераходзіць у дождж, у ноч на чацвер у Беларусі чакаецца першы снег. І хоць устойлівага снежнага покрыва не сфарміруецца, умовы надвор'я для аўтамабільнага транспарту ўскладняцца, асабліва па паўночна-ўсходняй палавіне краіны", - падкрэслілі ў Гідрамеце.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 1-7, толькі па паўднёвым захадзе будзе не ніжэй за нуль - плюс 3, удзень прагназуецца 1-7 градусаў цяпла.

У сераду ноччу будзе без ападкаў, днём у заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Днём па захадзе чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 6 да плюс 1, па ўсходзе - да мінус 8, днём прагназуецца 1-7 градусаў цяпла.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, дыскамфорту дабавіць парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 5 па паўночным усходзе да плюс 6 па паўднёвым захадзе. Днём будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да 9-12 градусаў цяпла.

У пятніцу, 27 кастрычніка, захаваецца няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3-9 градусаў цяпла, ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах будзе каля нуля, днём па паўднёвым захадзе краіны тэмпература ўзнімецца да плюс 11.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?