Вы тут

Восеньская раніца ў Налібоцкай пушчы


Адзін з самых таямнічых перыядаў з жыцця пушчанскіх жывёл – аленяў, можна назіраць амаль да сярэдзіны кастрычніка: у гэты час у грацыёзных і хутканогіх прыгажуноў праходзіць гон. 


З вечара, як толькі насоўваецца змрок і да раніцы, калі на палянах і на ўскраінах лесу яшчэ гасцюе туман, алені агалошваюць сваімі басавітымі галасамі-рэвамі пушчанскую цішыню. Такім чынам алені-самцы падзываюць суперніка, каб памерыцца з ім сваёю сілай. Сваімі поклічамі яны выдаюць сябе, робяцца менш асцярожнымі, і якраз у гэты момант можна блізка падыйсці да самога раганосца. 

Анатоль КЛЯШЧУК

Відэа аўтара

Валожынскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?