Вы тут

Як вярнуць замежную маёмасць?


— Я пяць гадоў была замужам за італьянцам. Жылі ў Неапалі, набылі там за грошы мужа невялічкую кватэру, нарадзілі сына. Пасля мы скасавалі шлюб, я з малым вярнулася на радзіму. Ці маю я нейкае права на тую маёмасць, і ці можа наш сын разлічваць на спадчыну італьянскага бацькі? Вольга Д., г. Мінск


На пытанне адказвае Марына ЖАНДАРАВА, начальнік аддзела выканання міжнародных дагавораў упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Права на замежную нерухомую маёмасць згодна з дагаворамі аб прававой дапамозе рэгулюецца законамі дзяржавы, на тэрыторыі якой яна знаходзіцца. Дагаворы аб прававой дапамозе рэгулююць вялікі спектр пытанняў: прызнанне дзеяздольным ці адсутным без звестак, устанаўленне факта смерці, заключэнне або скасаванне шлюбу, вызначэнне асабістых і маёмасных праваадносін мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей у змешаных шлюбах, атрыманне спадчыны, прызначэнне апекі, кампенсаванне шкоды і іншыя.

Узнікненне або спыненне права ўласнасці ці іншага маёмаснага права на маёмасць абумоўліваецца законам краіны месца знаходжання гэтай маёмасці на той момант, калі меліся абставіны, што сталі падставай такога права. Калі ж маёмасць з'яўляецца прадметам здзелкі, то ўзнікненне ці спыненне права ўласнасці вызначаецца законам краіны, дзе яна была здзейснена (калі іншае не прадугледжана пагадненнем бакоў).

А вось права ўласнасці на транспартныя сродкі, якія падлягаюць унясенню ў дзяржаўныя рэестры, вызначаецца, напрыклад, законам дзяржавы, дзе гэты сродак зарэгістраваны.

Дзякуючы міжнародным дагаворам, беларусы могуць атрымаць замежную спадчыну на тых жа ўмовах і ў тым жа аб'ёме, што і ўласныя грамадзяне краіны. Права наследавання вызначаецца законам апошняй краіны, дзе жыў спадчынадавец. У дачыненні нерухомай маёмасці дзейнічаюць законы краіны, дзе яна знаходзіцца.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых ведамстваў мы будзем шукаць на іх адказы

Загаловак у газеце: Твая — мая — дзяржаўная спадчына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.

Эканоміка

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Нягледзячы на тое што сучасны свет перажываў досыць шмат эканамiчных крызiсаў, той, што разгортваецца ў 2020 годзе, — унiкальны. 

Грамадства

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Першым спектаклем, у якiм я ўзяла ўдзел, быў «Вясёлы Роджэр».

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт.