Вы тут

«Тату» несапраўднага аўтамагазіна затрымалі ў Расіі


Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў адносінах да заснавальніка таварыства з абмежаванай адказнасцю «АўтаХоўмКомпані», больш вядомага як аўтасалон «Аўтатата». Органы папярэдняга расследавання кваліфікавалі дзеянні фірмы як махлярства, здзейсненае групай асоб у асабліва буйным памеры.


Трое яго саўдзельнікаў асуджаны па гэтай справе яшчэ ў канцы 2016 года. Двое з іх атрымалі па восем гадоў пазбаўлення волі, а трэцяя ўдзельніца — сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Адзін з абвінавачаных быў затрыманы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і перададзены ў Беларусь. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Таццяна Кучынская.

Прадстаўнік пракуратуры нагадала, што двое заснавальнікаў таварыства разам з двума індывідуальнымі прадпрымальнікамі са жніўня 2012-га па снежань 2013 года распрацавалі злачынную схему па авалодванні маёмасцю грамадзян. Зламыснікі бралі нібыта на продаж аўтамабілі: заключалі з уладальнікамі дагаворы і вусныя дамоўленасці. Пры гэтым яны і не думалі выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. Яны паведамлялі лжывую інфармацыю аб абставінах продажу аўтамабіляў, іх месцазнаходжанні, а таксама прычынах немагчымасці вярнуць гаспадарам выручаныя грошы. Прасцей — завалодвалі транспартнымі сродкамі і распараджаліся імі паводле свайго меркавання.

Ахвярамі махляроў сталі 40 чалавек, агульныя страты, нанесеныя ім, перавысілі 4,5 млрд недэнамінаваных рублёў.

Дзеючым заканадаўствам за махлярства ў асабліва буйным памеры прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».