Вы тут

Нацыянальны гістарычны музей аб’яўляе конкурс


Напярэдадні стварэння новай пашыранай экспазіцыі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб’яўляе конкурс на лепшы малюнак для вонкавага боку новых уваходных білетаў. З мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны краіны білет будзе мець таксама функцыю паштоўкі. Конкурс пройдзе з 23 кастрычніка па 30 снежня 2017 года.


Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: білет-паштоўка для дарослых і білет-паштоўка для дзяцей. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе творцы, каго нахняе беларуская гісторыя. Імя аўтара-пераможцы пазначаць на кожным білеце-паштоўцы галоўнага гістрычнага музея краіны. Па выніках конкурса будзе арганізавана выстава работ фіналістаў.

Пра падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе можна даведацца з “Палажэння аб правядзенні конкурса”, якое змешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».