Вы тут

Учора на станцыі метро «Кастрычніцкая» на рэйкі ўпаў чалавек


...Поезд, замаруджваючы рух, паспеў праехаць больш за палову даўжыні платформы, і я разам з іншымі пасажырамі ўжо зрабіў крок бліжэй да яе краю, калі побач, недзе за пяць-сем метраў, нечакана пачуўся гучны жаночы ўскрык. Састаў спыніўся вельмі хутка. Самога моманту падзення не бачыў, толькі рэакцыю навакольных, пераважна жанчын. Яны літаральна адхлынулі ў процілеглы бок, закрываючы раты далонямі. У вачах — жах. Жанчына, якая, мабыць, усё бачыла, заплакала. Ад навакольных пачулася, што пад састаў скочыла дзяўчына... Поезд на процілеглым баку платформы застыў на месцы з расчыненымі дзвярамі. У саставе, які спыніўся, не даехаўшы да канца платформы, іх уручную пачаў адкрываць машыніст, выпускаючы пасажыраў.


На абясточаныя пуці спусціліся работнікі станцыі, з'явілася міліцыя. Каля кабіны поезда сабраўся натоўп, некаторыя здымалі на мабільныя. Высокі кітаец трымаў прыладу над галавой... Учацвярых ці ўпяцярых пацярпелую паднялі на платформу і за рукі-ногі перанеслі на процілеглы бок, паклаўшы на лаўку. Па целаскладзе было бачна, што гэта дарослая жанчына...

Многія пасажыры адразу пасля здарэння накіраваліся да эскалатараў, але многія заставаліся на платформе, стаялі на лесвіцы і ўпачатку пераходу ў бок «Купалаўскай». Нарэшце прагучала аб'ява, што станцыя закрываецца, просьба яе пакінуць. Людзі пакрысе пацягнуліся да эскалатараў. Я не паспеў дайсці да таго, што ў бок Дома афіцэраў, як зноў прагучала: рух адноўлены. Першым рушыў састаў у бок чыгуначнага вакзала, праз колькі секундаў падышоў поезд і з іншага боку платформы...

Неўзабаве прадстаўнікі метрапалітэна агучылі наступную інфармацыю: пацярпелай 37 гадоў, яна жывая, медыкі аказваюць жанчыне патрэбную дапамогу. Рух паяздоў на першай ліні быў адноўлены праз пяць хвілін.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ускрык... У вачах пасажыраў — жах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».