Вы тут

У хуткім часе Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Кубу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кубы ў Беларусі Херарда Суарэсам Альварэсам — у сувязі з заканчэннем дыпламатычнай місіі апошняга.


Кіраўнік беларускай дзяржавы традыцыйна сустракаецца з дыпламатамі, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё адносін Беларусі і краін, што яны прадстаўляюць.

— Вы пазналі Беларусь, адчулі нашу краіну, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Вы для нас чалавек не чужы. Мы традыцыйна з савецкіх часоў з найвялікшай павагай ставімся да вас, да кубінскага народа, да кубінскай дзяржавы. Так будзе і надалей. Паколькі вы нямала ўклалі сваіх сіл у тое, каб гэтыя адносіны развіваліся і іх фундамент умацоўваўся.

Кіраўнік краіны канстатаваў, што ў сферы эканомікі ўстанавіліся нядрэнныя адносіны. Для даведкі: аб'ём двухбаковага гандлю ў студзені—жніўні 2017 года склаў трохі больш за 50 мільёнаў долараў. У той жа час трэба ўлічваць адлегласць: нашы краіны знаходзяцца ў розных канцах свету, ды і эканамічнае становішча Кубы з-за шматгадовай блакады ЗША даволі цяжкае.

— У нас адзіныя погляды на сусветную павестку дня, у нас амаль няма разыходжанняў па пытаннях, якія ўваходзяць у яе, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Куба як нас падтрымлівала, так і падтрымлівае ў плане ўстанаўлення шчыльных адносін з сяброўскімі вам і, натуральна, нам краінамі Карыбскага басейна і Лацінскай Амерыкі. Нам бы вельмі хацелася мець з імі добрыя адносіны, безумоўна, заснаваныя на гандлёва-эканамічных пытаннях.

Менавіта пры актыўным садзейнічанні Кубы Беларусь уступіла ў якасці назіральніка ў Асацыяцыю Карыбскіх дзяржаў у студзені 2016 года. Акрамя гэтага, Беларусь і Куба дапамагаюць адна адной у ААН, Руху недалучэння, іншых міжнародных арганізацыях.

— Можа, вы больш дакладна валодаеце сітуацыяй у Венесуэле, сяброўскай нам краіне, і скажаце некалькі слоў пра яе, пра свае ўражанні. Я буду вам вельмі ўдзячны, — звярнуўся Прэзідэнт да кубінскага дыпламата.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў пасла перадаць самыя цёплыя пажаданні кубінскаму лідару Раулю Кастра. Магчыма, у хуткім часе Аляксандр Лукашэнка наведае Гавану.

— Я думаю, што мне ўдасца ў найбліжэйшы час пабываць на Кубе. У мяне ёсць доўг перад Фідэлем, і я павінен пабываць у яго на магіле. А вы павінны заўсёды ведаць: калі Беларусь нешта можа зрабіць для Кубы, мы заўсёды адкрытыя і гатовы гэта зрабіць, — запэўніў беларускі лідар.

Падчас размовы было агучана, што хоць беларуска-кубінскія адносіны маюць грунтоўную гісторыю і наладжаны ў розных сферах, патэнцыял, тым не менш, у нас вялікі. І ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця Кубы — тут Беларусь гатова падзяліцца сваім вопытам. І ў плане выхаду на рынкі трэціх краін — для нас Куба — гэта дзверы ў Лацінскую Амерыку і рэгіён Карыбскага басейна, для Кубы Беларусь — вароты ў Еўропу, Еўразійскі эканамічны саюз. Безумоўную цікавасць для абодвух бакоў уяўляюць фармацэўтыка і прамысловая кааперацыя. Напрыклад, МАЗ прапрацоўвае магчымасць заключэння рамачнага кантракта на пастаўку тэхнікі на Кубу на суму ў 100 мільёнаў еўра.

Кантакты з Кубай завязаны больш чым трывалыя, адбываецца рэгулярны абмен візітамі на розных узроўнях. Вось і цяпер літаральна праз некалькі дзён прадстаўнічая беларуская дэлегацыя накіруецца ў гэту краіну для ўдзелу ў Міжнародным гаванскім кірмашы. Сёлета там будзе працаваць і беларускі павільён.

У тэму

Херарда Суарэс Альварэс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь:

— Нашы адносіны — не на пачатковым этапе, ім ужо 25 гадоў. Можна сказаць, што яны ў «спелым» этапе. Мы інтэнсіўна працавалі. Намі была створана канцэптуальная, юрыдычная і кантрактная база для іх далейшага развіцця. За апошнія гады тавараабарот падвоіўся і стабілізаваўся. Пры гэтым мы прызнаём, што маецца яшчэ вялікі патэнцыял для развіцця гэтага супрацоўніцтва.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Асаблівыя адносіны

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.