Вы тут

«Беларусь 3» пакажа 10 стужак-прызёраў «Лістапада» розных гадоў


Напярэдадні міжнароднага кінафестывалю «Лістапад-2017» тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў адмысловы падарунак для сваіх гледачоў. Пачынаючы з 24 кастрычніка ў вячэрнім эфіры будуць паказаныя 10 стужак-прызёраў форуму розных гадоў, пра якія падрабязна раскажа ў праекце «Час Кіно» кінакрытык Людміла Саянкова.


У прызавую дзясятку ўвайшлі кінастужкі «Краіна глухіх» («Золата Лістапада» — 1998), «Павадыр» (2001), «Прыкаваны», «Зязюля» (абодва — 2002), «Вяртанне» (2003), «Не хлебам адзіным...» (2005), «Я помню», «Мне не баліць...» (абодва — 2006), «Я абслугоўваў англійскага караля» (2007) і «Пасажырка» (2008). Усе падрабязнасці «Лістапада-2017», у тым ліку закулісныя, кінаманы змогуць атрымаць з першых рук у межах праграмы «Калейдаскоп. Навіны культуры». Акрамя таго, пазней тэлеканал у супрацоўніцтве з дырэкцыяй фестывалю разлічвае прадставіць у эфіры фільмы-пераможцы сёлетняга нацыянальнага конкурсу.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вялікая порцыя кіно

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.