Вы тут

Загадчыца з-за нястачы ў касе падпаліла краму


 У Слуцкім раёне загадчыца з-за нястачы ў касе падпаліла краму, інсцэніраваўшы крадзеж, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.


Паведамленне пра ўзгаранне магазіна ў вёсцы Краснае Сяло паступіла ў міліцыю 17 кастрычніка каля 5 гадзін раніцы. Пажарныя высветлілі, што прычынай інцыдэнту стаў падпал будынка. Выявіць зламысніка ўдалося на працягу некалькіх гадзін. Аказалася, што з мэтай утойвання нястачы магазін падпаліла 43-гадовая загадчыца, інсцэніраваўшы перад гэтым крадзеж. «Жанчына некалькі месяцаў давала ў доўг прадукты харчавання вяскоўцам, — растлумачыў начальнік крымінальнага вышуку Слуцкага РАУС Станіслаў Чухольскі. — Грошы за пакупкі вярталіся з пенсій і заробкаў. Але далёка не ва ўсіх атрымлівалася разлічвацца своечасова, таму ў касе паступова ўтварылася нястача. Пры гэтым, напэўна, загадчыца і сама карысталася забароненай махінацыяй. Мяркуецца, што са жніўня па кастрычнік сума запазычанасці дасягнула не менш як 2 тысяч рублёў».

Даваць справаздачу перад рэвізорамі і плаціць за чужыя вэксалі зламысніца не хацела, улічваючы, што ў яе ўжо быў крэдыт для пагашэння чужых даўгоў (яны былі выяўлены раней — падчас чарговай рэвізіі крамы), таму жанчына адважылася на злачынства. «Уначы загадчыца вынесла з крамы сейф, адкрыла яго ключом і пакінула непадалёк з невялікай колькасцю капеек унутры. Побач яна рассыпала цыгарэты, паклала бутэльку гарэлкі і каўбасу. Такім чынам была інсцэніравана прысутнасць старонніх, якія нібыта здзейснілі крадзеж і падпал», — расказаў Станіслаў Чухольскі

Цяпер падазраваная знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.