Вы тут

У матуліных вышыванках


«На здымку, які зроблены на пачатку 1959 года ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна (дзе я тады працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, а мой муж Вікенцій Мароз — дырэктарам Косаўскага дзетдома), — піша Дзіна Канстанцінаўна МАРОЗ з вёскі Даманава Івацэвіцкага раёна, — нашы сыны — старэйшы Алег, якому хутка восем (злева), шасцігадовы Вова і маленькі Колька, якому ідзе першы гадок. Дзе асабліва якой адзежыны можна было купіць у той час? Гэтыя белыя кашулькі, што на маіх старэйшых, я вышыла сама чырвонымі і чорнымі ніткамі. Тады не стаяла пытанне падкрэсліць, што мы беларусы, мы імі былі па азначэнні. Проста, каб было прыгожа. Калі глянуць у рэтраспекцыі, можа, і тыя вышыванкі спрычыніліся да таго, што Вова стаў беларускім пісьменнікам Уладзімірам Марозам? Адно можна сцвярджаць пэўна — уся наша сям'я-радзіна, сёння ўлучна з унукамі ад чатырох сыноў і праўнукамі — былі і ёсць беларусамі.


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз! 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.