Вы тут

Нельга проста ўзяць і прайсці міма беларускага стэнда


На выстаўцы, якая праходзіць падчас ХІХ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы, прадстаўленыя дзясяткі стэндаў з усяго свету. Тут можна ўбачыць нацыянальную атрыбутыку з пяці кантынентаў, набыць і атрымаць у падарунак сувеніры, паўдзельнічаць у флэшмобах, танцах, спартыўных гульнях. Беларускі стэнд знаходзіцца ў эпіцэнтры падзей. Нягледзячы на ўсю разнастайнасць выбару, людзі бясконцым патокам ідуць да нас.


"Усіх прыцягвае ў першую чаргу афармленне, — расказаў студэнт БДУІР Дзмітрый Кунічнікаў. — Мы сапраўды выразна адрозніваемся ад усіх. Звяртаюць увагу на традыцыйныя касцюмы, цікавяцца нацыянальнымі вырабамі і хакейнай формай. Магу з упэўненасцю сказаць, што ў нас адна з самых наведвальных экспазіцый".

На спартыўнай частцы беларускай экспазіцыі спрабуюць усталяваць фестывальны рэкорд па падняцці гіры. Тут можна паспрабаваць сябе ў ролі хакеістаў нацыянальнай зборнай і сфатаграфавацца з беларускімі гімнасткамі. Прадстаўлены піянерыя, грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" і студатрадаўскі рух.

Частка беларускага стэнда прысвечана нашай культуры, тут любога могуць навучыць маляваць традыцыйны беларускі арнамент. Таксама прадстаўлены самыя буйныя беларускія прадпрыемствы і вядучыя ВНУ. Інакш кажучы, ёсць усё, каб расказаць пра галоўныя дасягненні нашай краіны.

Не толькі паглядзець, але і забраць з сабой часцінку Беларусі могуць замежныя госці: ім дораць нацыянальныя сувеніры і атрыбутыку з выявай лагатыпа Еўрагульняў-2019. Дарэчы пра апошнія — на стэндзе ёсць асобнае месца і для гэтай маштабнай падзеі будучыні. Беларускія ўдзельнікі экспазіцыі адзначылі, што нас ужо ведаюць па выдатнай арганізацыі чэмпіянату свету па хакеі і цяпер пытаюцца, як трапіць на гульні ў 2019 годзе.

Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, намеснік кіраўніка беларускай дэлегацыі, лічыць, што прайсці міма нашай экспазіцыі не дазваляе яе інтэрактыўны складнік: "Людзі далучаюцца да нашых акцый. Мяркую, што тыя, хто паўдзельнічае ў нашай выстаўцы і форумах, абавязкова прыедуць у Беларусь. Мы вельмі адкрытыя і гасцінныя, а энергетыка нашай моладзі прыцягвае ўсіх навакольных".

ХІХ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў будзе доўжыцца ў Сочы да 22 кастрычніка. У форуме ўдзельнічаюць больш за 20 тысяч чалавек са 180 краін свету.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

г. Сочы

Загаловак у газеце: У эпіцэнтры свету

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».