Вы тут

Ратавальнікі тэсціруюць новы раздзел дадатку МНС "Дапамога побач"


У рамках вучэнняў ратавальнікі 18 кастрычніка вывучаць магчымасці выкарыстання дадатку "Дапамога побач" для сітуацыйнага маніторынгу. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце МНС.


Для ўсіх карыстальнікаў мабільнага дадатку МНС "Дапамога побач" часова даступны раздзел "Паведамiць аб праблеме" (вучэнні). У адкрытым доступе ў гэты час таксама можна ўбачыць карту паведамленняў з дадатку.

Ратавальнікі прапануюць прадставіць, што вы сталі сведкам няштатнай сітуацыі і паведаміць пра гэта праз дадатак "Дапамога побач". Паколькі навучанне праходзіць у рамках вучэнняў, ратавальнікі просяць мадэляваць сітуацыі аб:

  • заторы на дарозе;
  • ДТЗ з вялікай колькасцю машын;
  • падзенні дрэў ад моцнага ветру;
  • адключэнні электраэнергіі;
  • дыме з будынка;
  • падтапленні падвала;
  • парыве трубаправода гарачага або халоднага водазабеспячэння;
  • выпадзенні граду:
  • аголенага провада;
  • плёнцы бензіну або іншага рэчыва ў вадаёме;
  • адкрытым люку;
  • паху газу ў пад'ездзе;
  • выяўленні прадмета ў лесе, падобнага на боепрыпас.

Для выкарыстання раздзела неабходна ўключыць gps ў тэлефоне, падтрымку google-сэрвісаў, (для адлюстравання карты), а таксама інтэрнэт. Памятаеце, што за выкарыстанне дадзеных мабільнага інтэрнэту мабільныя аператары спаганяюць плату.

Усе паведамленні ў рамках вучэнняў можна ўбачыць на карце.

Функцыянал карты даступны 18 кастрычніка да 17.00.

Дадатак рэалізаваны на базе платформы Android. (Спампаваць дадатак МНС "Дапамога побач").

Пра памылкі і іншых праблемах у ходзе дадання паведамленняў можаце паведаміць на паштовую скрыню app@mchs.gov.by

Нагадаем, 18-19 кастрычніка праходзіць камандна-штабное вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі з удзелам органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».