Вы тут

У краіне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Пасажыр"


На тэрыторыі Беларусі па 21 кастрычніка праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Пасажыр", асноўнай мэтай якога з'яўляецца прафілактыка крадзяжоў асабістай маёмасці пасажыраў і забеспячэнне правапарадку ў цягніках міжнародных і міжрэгіянальных зносін.


Як паведаміла інспектар прафілактыкі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Аксана Ульчыц, з пачатку гэтага года на тэрыторыі абслугоўвання Мінскага АУС на транспарце ў рухомых саставах здзейснена 33 крымінальных дзеі, з якіх шэсць — у цягніках міжнародных і міжрэгіянальных зносін (летась — 17). Асноўным відам злачынстваў па-ранейшаму з'яўляюцца крадзяжы.

Таму праваахоўнікі нагадваюць, што ў шляху руху цягніка дакументы, грошы, мабільныя тэлефоны, іншыя каштоўнасці неабходна захоўваць толькі пры сабе, не пакідаць без нагляду на століках, у кішэнях верхняга адзення.

Сумкі, валізкі і іншыя буйнагабарытныя рэчы кладзіце ў скрыню або на багажныя паліцы. Перыядычна правярайце іх наяўнасць, а, выходзячы з вагона або купэ, не пакідайце без нагляду.

Калі вы вязеце з сабой буйную суму грошай, не варта дэманстраваць змесціва кашалька каля білетных кас, у вакзальным рэстаране або ў вагоне.

Насцярожана трэба ставіцца да прапаноў спадарожнікаў распіць спіртныя напоі, а таксама тых, хто звярнуўся да вас з просьбай скарыстацца мабільным тэлефонам.

Не варта ўжываць перад паездкай алкаголь. Пад яго ўздзеяннем вы рызыкуеце заснуць у вагоне, і тады ваша маёмасць можа стаць лёгкай здабычай злачынцаў.

Калі ў адносінах да вас здзейснена злачынства або вы сталі відавочцам яго здзяйснення, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася, правадніку вагона альбо па тэлефоне 102.

Памятаеце, што своечасовы зварот па дапамогу дазволіць хутка затрымаць зламысніка і аднавіць вашы законныя правы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».