Вы тут

Будуць унесены змяненні ў закон, каб усе атрымалі права на пенсію


Нядаўна ў Беларусі пашырылі спіс відаў дзейнасці, пры якіх фізічным асобам не трэба рэгістравацца ў якасці ІП — пры ўмове выплаты адзінага падатку. Але, як аказалася, калі не ўнесці змяненні ў заканадаўства, гэтыя людзі ў будучыні не змогуць разлічваць на пенсію.


— Права на атрыманне бальнічнага ліста, дапамог па цяжарнасці і родах і ў сувязі з доглядам дзіцяці да трох гадоў, а таксама права на пенсійнае забеспячэнне маюць толькі тыя асобы, у якіх ёсць картка сацыяльнага страхавання і якія выплачваюць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, — паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Ён растлумачыў, што сацыяльнае страхаванне можа быць абавязковым і добраахвотным. Абавязковае сацыяльнае страхаванне распаўсюджваецца на ўсіх грамадзян, якія працуюць па працоўных дагаворах і па грамадзянска-прававых дагаворах, калі адным з бакоў з'яўляецца юрыдычная асоба. Пад абавязковае сацыяльнае страхаванне таксама падпадаюць індывідуальныя прадпрымальнікі і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян. Добраахвотна могуць удзельнічаць у сацыяльным страхаванні творчыя работнікі, рамеснікі, асобы, занятыя ў агратурызме, а таксама тыя, хто працуе за мяжой. Яны могуць зарэгістравацца ў ФСАН і выплачваць узносы, тым самым фарміруючы свае правы ў галіне сацыяльнага страхавання (пры гэтым ідзе страхавы стаж для прызначэння пенсіі і г. д.).

Але, як аказалася, некаторыя катэгорыі грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці ІП, не падлягаюць сацыяльнаму страхаванню — гэтых катэгорый проста няма ў адпаведным законе. «Зараз дзяржаўныя органы вывучаюць пытанне атрымання такімі грамадзянамі магчымасці фарміраваць свае правы ў галіне сацыяльнага страхавання», — паведаміў Валерый Кавалькоў.

Дарэчы, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны адзначыў, што многія людзі недаацэньваюць значнасць сацыяльнага страхавання. Напрыклад, больш за дзве тысячы жыхароў Беларусі займаюцца аграэкатурызмам, і з іх толькі 6 чалавек выплачваюць узносы ў ФСАН. Права добраахвотнага сацыяльнага страхавання маюць рамеснікі, але сярод іх толькі крыху больш за 230 чалавек зарэгістраваліся ў ФСАН і выплачваюць страхавыя ўзносы. І толькі 550 беларусаў, якія працуюць за мяжой, добраахвотна выплацілі ў мінулым годзе ўзносы ў ФСАН. Між тым гэта — неабходная ўмова для атрымання права на пенсію па ўзросце ў будучыні.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: А вы маеце картку сацыяльнага страхавання?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».