Вы тут

Датычныя спажыўкааперацыі пытанні абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі


У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова адбылася нарада.


Падчас яе былі абмеркаваны пытанні, датычныя ўзаемадзеяння органаў мясцовай улады і арганізацый спажыўкааперацыі па фарміраванні даходнай часткі бюджэту і валавога рэгіянальнага прадукту, рэалізацыі заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць арганізацый спажыўкааперацыі, а таксама існуючыя рэзервы развіцця галіны.

У нарадзе ўдзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання і Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пытанні, датычныя спажыўкааперацыі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.