Вы тут

Клічаўлян навучаць вермітэхналогіям


У райцэнтры Магілёўскай вобласці рэалізуецца цікавая ініцыятыва «Вермікантэйнеры ў кожны дом», фінансаванне якога ажыццяўляецца за кошт еўрапейскага гранта ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».


— У горадзе шмат прыватнага сектара з прысядзібнымі ўчасткамі. Людзі загружаюць кантэйнеры бацвіннем і іншым смеццем расліннага паходжання. Ад гэтага на нашу тэхніку ўскладаецца дадатковая нагрузка, — сведчыць дырэктар Клічаўскага УКП «Жылкамгас» Андрэй Мацюшонак. — Мы хацелі б яе паменшыць і скараціць страты на пагрузку, транспарціроўку і захаванне адходаў. Тым больш што гэтае смецце можна перапрацоўваць на сваіх жа ўчастках з дапамогай каліфарнійскіх чарвякоў — папулярнай на Захадзе вермітэхналогіі.

На грошы міжнароднай дапамогі клічаўская сярэдняя школа №2 (распрацоўшчык праекта) закупіць 167 кантэйнераў, 10 з якіх установіць на сваёй тэрыторыі для правядзення школьных заняткаў і адукацыйных семінараў сярод насельніцтва. Важна, каб як мага больш людзей даведалася, як важна правільна абыходзіцца з цвёрдымі камунальнымі і арганічнымі адходамі і паасобна збіраць другасныя рэсурсы. Усе астатнія 157 кантэйнераў перададуць жыхарам вуліцы Чырвонаармейскай па дагаворах на бязвыплатнай аснове. Як адзначыў Андрэй Мацюшонак, попыт ахвотных паўдзельнічаць у праекце ўжо перавысіў прапанову. На працягу двух гадоў камунальнікі будуць адсочваць, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца гэтыя скрыні.

Яшчэ адзін партнёр праекта — фермерская гаспадарка «Канстанта арт», якая займаецца развядзеннем каліфарнійскіх чарвякоў, падзеліцца матачным пагалоўем з насельніцтвам.

— Калі кампост у сярэднім спее год, то з гэтымі чарвякамі месяц—два, — з веданнем справы кажа Андрэй Мацюшонак. — Атрымліваецца вельмі выдатны кампост. Людзі хутка адчуюць усе перавагі. А наш горад стане
чысцейшым і багацейшым.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.