Вы тут

Чаму перыядычна ўзнікае дэфіцыт тытунёвых вырабаў пэўнай маркі?


Са Смалявіч з пытаннем звярнулася чытачка: чаму перыядычна ўзнікае дэфіцыт тытунёвых вырабаў пэўнай маркі?


— Мой стрыечны брат курыць так званую жоўтую «Карону» — як усе называюць гэтую марку па колеры ўпакоўкі. Гаворыць, што час ад часу яна знікае з продажу. Калі зноў з'яўляецца, ён бярэ на запас адразу блокамі. Перыядычна просіць і мяне прывезці са сталіцы, калі бываю, але і ў Мінску, здараецца, не ў першай сустрэтай краме можна знайсці ўпадабаныя цыгарэты. З чым гэта звязана? — пытаецца чытачка.

Сапраўды, аўтар гэтых радкоў хоць і не прыхільнік названай маркі цыгарэт, але падобныя сітуацыі — і са знікненнем, і з набыццём тытунёвых вырабаў курцамі адразу блокамі — знаёмы, у тым ліку таксама на прыкладзе родных. Ды і ў інтэрнэце, калі паглядзець форумы, відаць, што праблема не новая, яна перыядычна паўтараецца. З пытаннем, чаму «жоўтая» «Карона» раз-пораз становіцца дэфіцытам, мы звярнуліся да вытворцы. Адказ быў даволі просты.

Як расказалі нам спецыялісты, усе цыгарэты падзяляюцца на тры цэнавыя сегменты: нізкі, сярэдні і высокі. Названая «жоўтая» «Карона» адносіцца да першага сегмента і з'яўляецца ў ім найбольш папулярнай. Між іншым, любая вытворчасць тытунёвых вырабаў кваціруецца. Квоты размяркоўваюцца паміж двума вытворцамі ў краіне. Гэта значыць, што прадпрыемства не можа выпусціць больш тытунёвых вырабаў, у тым ліку і першага цэнавага сегмента, чым прадпісвае вызначаная квота. А паколькі, як мы сказалі, «Карона» адносіцца да найбольш папулярных марак цыгарэт у сваім сегменце, перыядычна курцы адчуваюць дэфіцыт свайго «паліва». Можа, тады варта павялічыць квоты, каб больш насыціць рынак патрэбным некаторым спажыўцам таварам? Прадпрыемства такія прапановы робіць, але канчатковае рашэнне залежыць не ад яго.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Як курцу без «Кароны»?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».