Вы тут

Падарунак для паэта


Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае конкурс для школьнікаў «Жыве паэт між намі тут!», прымеркаваны да 135-годдзя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.


Літаратурны конкурс, удзел у якім могуць узяць падлеткі 10 — 16 гадоў, мае на мэце не толькі папулярызаваць творчасць беларускага Песняра сярод школьнікаў, але і ўзняць цікавасць да беларускай літаратуры. Моладзі прапануюць праявіць свае літаратурныя здольнасці і ўзяць заслужаную ўзнагароду: пераможцы конкурсу па кожнай намінацыі атрымаюць дыпломы і грашовыя прызы, да таго ж усіх удзельнікаў адзначаць падзякамі і памятнымі сувенірамі.

У конкурсе тры намінацыі, якія адпавядаюць тром асноўным кірункам дзейнасці Якуба Коласа. Паспрабаваць сябе ў якасці маладога творцы можна па тэмах «З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу» (прысвячаецца Коласу-празаіку), «Нясуцца зыкі песень здольных» (Коласу-паэту), «Свет бязмежны — мой дом» (Коласу-перакладчыку). Аб’ём работ фіксаваны: празаічныя творы — не больш за адзін друкаваны аркуш (40 000 знакаў з прабеламі), вершаваныя — не больш за 250 радкоў.

Дасылаць творчыя работы можна па пошце або на электронны адрас музея з 4 кастрычніка па 3 лістапада (абавязкова пазначыць асабістыя даныя, каб аргкамітэт конкурсу мог звязацца з удзельнікамі). Ацэньваць работы будзе журы: пісьменнікі, дзеячы культуры, вучоныя-коласазнаўцы, члены творчых арганізацый. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 4 снежня. Дадатковая інфармацыя пра ўмовы конкурсу — у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.