Вы тут

Максімальная тэмпература ў наступныя тры дні будзе плюс 19—20 градусаў


На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам, які больш характэрны для другой паловы верасня, паведамляюць спецыялісты ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Дзякуючы антыцыклону з паўднёвага захаду Еўропы, будзе ў асноўным без ападкаў. Толькі ў паўночных раёнах магчымы невялікія дажджы, там будзе воблачнасць і больш нізкі тэмпературны фон. Таму ў аўторак — пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ў другой палове дня будзе ад плюс 12 да плюс 17 градусаў, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 19 цяпла. Таксама пераважна без ападкаў будзе і ў сераду, толькі ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы з парывістым ветрам. Уначы і раніцай па поўдні краіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13 цяпла. А вось у другой палове дня тэмпература павысіцца да плюс 12—18 градусаў, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 20 цяпла. Чацвер стане трэцім днём самай цёплай хвалі месяца. Будзе сонечна і пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 градусаў па поўначы да 11 цяпла па поўдні краіны. Удзень будзе ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, па поўдні — 17—19 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу пад уплывам малаактыўнага франтальнага падзелу, за якім пачне паступаць больш халоднае паветра з Балтыйскага мора, у асобных раёнах нашай краіны пройдуць невялікія дажджы і стане халадней. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 цяпла, максімальная ўдзень — ад плюс 8 да плюс 14 градусаў. На поўдні ў гэты дзень будзе крыху цяплей — да плюс 17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Прыгрэе, як у верасні

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.