Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў Мікалая Чаргінца з 80-гадовым юбілеем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалая Чаргінца з 80-гадовым юбілеем.


«Вы атрымалі ўсеагульнае прызнанне як шматгранны пісьменнік — майстар дэтэктыўнага жанру, аўтар шырока вядомых раманаў, напісаных шмат у чым на аснове ўласных перажыванняў. Такія праўдзівыя і павучальныя кнігі сёння вельмі патрэбныя нашай моладзі», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што на працягу плённай працы на пасадзе старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец аб'яднаў творчыя сілы, каб праз мастацкае слова несці ідэалы міру, дабра, высокай духоўнасці. «У Вашай асобе гарманічна спалучаюцца самыя лепшыя якасці грамадскага дзеяча, кіраўніка, літаратара», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікалаю Чаргінцу і далей радаваць чытачоў сваім жыццялюбствам, энергіяй, жаданнем быць карысным людзям і роднай Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».