Вы тут

Кіраўніку сельгасфіліяла на Любаншчыне пагражае 2 гады турмы


Да двух гадоў пазбаўлення волі пагражае 39-гадоваму кіраўніку сельгасфіліяла ў Любанскім раёне за ўнясенне лжывых звестак у афіцыйны дакумент.


Вясной мужчына на службовым аўтамабілі ехаў да сваякоў у Гомельскую вобласць. Там ён парушыў Правілы дарожнага руху, што зарэгістравала камера фотафіксацыі. У адрас філіяла прыйшоў запыт на аплату штрафу. Каб пазбегнуць адказнасці, ён перавёў стрэлкі на свайго вадзіцеля, нібыта за рулём быў той. Пазней кіроўца прызнаўся, што не асмеліўся пярэчыць свайму начальніку, паведамілі ў Любанскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Пра гэты інцыдэнт даведаліся супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. У адносінах да кіраўніка філіяла ўзбудзілі крымінальную справу.  Праверка выявіла і іншыя недахопы ў рабоце кіраўніка, што стала падставай для яго звальнення.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: На службовым аўтамабілі да цешчы на бліны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?