Вы тут

"Нябеснае вока" ўпершыню выявіла два новых пульсары


Дзяржаўная астранамічная абсерваторыя Акадэміі навук Кітая заявіла, што радыётэлескоп краіны «Нябеснае вока» (Five-hundred-meter Aperture Spherical radio Telescope, FAST) выявіў два новых пульсары, якія знаходзяцца ад Зямлі ў 4100 і 16 тыс. светлавых гадоў адпаведна, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Кітайскі радыётэлескоп упершыню выявіў пульсар менш чым за месяц пасля смерці «бацькі» праекту FAST Нань Жэньдуна. Чакаецца, што «Нябеснае вока» дазволіць адкрыць «залатую эпоху» працягласцю ў 10-20 гадоў у кітайскай радыёастраноміі. Начальнік Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі Акадэміі навук Кітая Янь Цзюнь распавёў аб працэсе працы на працягу года з пачаткам запуску радыётэлескопа. Паводле яго слоў, дзякуючы напружанай пробнай эксплуатацыі самы вялікі ў свеце радыётэлескоп з дыяметрам у 500 метраў выявіў некалькі дзясяткаў высакаякасных кандыдатаў на ролю пульсараў, шэсць з іх прайшлі міжнародную сертыфікацыю. У наступныя два гады працягнецца пробная эксплуатацыя радыётэлескопа з мэтай дасягнення праектных паказчыкаў і праходжання дзяржаўнай прыёмкі, а таксама ажыццяўлення адкрытасці для кітайскіх і замежных навукоўцаў. Такім чынам, будуць прыкладзены намаганні для хутчэйшага ператварэння FAST ў радыётэлескоп перадавога сусветнага ўзроўню.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?