Вы тут

У правінцыі Хунань пасеялі «гіганцкі» рыс


Яго вышыня дасягае 2,25 метра.


У пасёлку Цзіньцзін павета Чанша правінцыі Хунань паспяхова прайшоў выпрабавальны пасеў "гіганцкага" рысу, сярэдняя вышыня якога дасягае 1,8 метра, а максімальная - 2.25 м.

Чакаецца, што ўраджайнасць першай партыі рысу перавысіць 1 тону з 1 му (0,06 га). Зараз у Шааян, Чандэ, Чжучжоу, Чанша і іншых месцах правінцыі Хунань ужо высаджваюць "гіганцкі" рыс. Біямаса такога рысу на 50% больш, чым біямаса звычайнага рысу. Ураджайнасць новага сорту рысу можа павялічыцца на 15-20% з 1 му, як заявіў Ся Сіньцзе, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута субтрапічнай сельскай гаспадаркі Кітайскай акадэміі навук, які больш за 20 гадоў працуе над малекулярнай генетыкай раслін, селекцыяй і малекулярнай біялогіяй. У 2016 годзе навукова-даследчая група пад кіраўніцтвам Ся Сіньцзе сумесна з карпарацыяй "Сянфэн" пасадзілі першую партыю "гіганцкага" рысу ў Чанша. 

"Гіганцкі" рыс характарызуецца высокай ураджайнасцю і добрай устойлівасцю. Цыкл росту гэтага рысу суадносіцца з перыядам росту жаб і ўюноў, таму калі сумесна іх разводзіць, то можна дасягнуць вялікіх поспехаў у сферы харчавання і рыбалоўства, як дадаў Ся Сіньцзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».