Вы тут

У правінцыі Гуансі знойдзены чэрап продка чалавека


Знаходка належыць да культурных руін Яхуайдун. 


Паводле інфармацыі Інстытута археалогіі і аховы гістарычных помнікаў Гуансі, нядаўна ў правінцыі знайшлі суцэльны скамянелы чэрап продка чалавека, які па часе адносіцца да 16 тыс. гадоў таму назад, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Знаходка належыць да культурных руін Яхуайдун. Да цяперашняга часу гэтая адзіная выяўленая ў Кітаі суцэльная закамянеласць чарапа з дакладнымі пластамі і надзейным узростам. Навукоўцы ўжо экстрагавалі ДНК з дадзенага чэрапа. Па словах навуковага супрацоўніка Інстытута Се Гуанмаа, гэтая знаходка мае вялікую навуковую каштоўнасць для даследавання шэрагу праблем, якія існавалі ў познеплейстацэнавую эпоху. Разам з чэрапам былі таксама знойдзеныя абломкі глінянага посуду, вырабы з косткі. Навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Кітая Гаа Сін сказаў, што культурныя руіны Яхуайдун маюць важнае значэнне для навуковых даследаванняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?