Вы тут

У рэдакцыі «Звязды» адбыўся чарговы розыгрыш прызоў


Каляндар багаты на святы — дзяржаўныя, рэлігійныя, прафесійныя ды, урэшце, любімыя: Каляды, Новы год, Вялікдзень і Дзень Перамогі, Дзень маці... Напярэдадні якраз апошняга ў рэдакцыі «Звязды» адбыўся чарговы розыгрыш прызоў.


Як ён праходзіць? Нашым даўнім чытачам нагадваць не трэба, нядаўнім — хіба коратка. Такім чынам, кожны, хто аформіў падпіску на «Звязду» на квартал або паўгоддзе, пры жаданні можа запоўніць невялічкую картку-купон (яны друкуюцца цягам падпісной кампаніі, як правіла, у пятнічных нумарах) і даслаць на адрас газеты. Тут, у рэдакцыі, усе атрыманыя карткі рэгіструюцца і сартуюцца па абласцях і горадзе Мінску з тым, каб гарантаваць атрыманне прызоў у кожным рэгіёне краіны.

Што яшчэ, магчыма, важна: удзел у розыгрышы супрацоўнікі газеты, можна сказаць, не бяруць, яны — назіральнікі і не больш за тое. Лёс прызоў для падпісчыкаў вырашаюць самі падпісчыкі. Гэтым разам імі аказаліся спадары Мікалай Жукоўскі і Уладзімір Пішчулін, спадарыня Валянціна Ёрш (на здымку). Менавіта яны (у кожнага стаж сяброўства з газетай — не адно дзесяцігоддзе!) і выцягвалі шчаслівыя купоны з чароўнага звяздоўскага капелюша.

Такім чынам, у Брэсцкай вобласці прыз дастаўся жанчыне, у Віцебскай — таксама, і ў Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай... Што спачатку трохі здзіўляла, хоць, відаць, і не павінна было, бо розыгрыш праходзіў напярэдадні Дня маці. Ім сёння самыя цёплыя ўсмешкі і абдымкі, самыя прыгожыя кветкі, самыя каштоўныя падарункі — у тым ліку і ад «роднай газеты на роднай мове»!

Вяндлярню электрычную выйгралі:

Юлія Сямёнаўна Мішчук, в. Вотчына Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці;

Раіса Фёдараўна Грамыка, в. В. Поўсвіж Лепельскага раёна Віцебскай вобласці;

Людміла Дзмітрыеўна Бондар, г. Рэчыца Гомельскай вобласці;

Ірына Іванаўна Кротава, г/п Карэлічы Гродзенскай вобласці;

Вера Ягораўна Кніга, в. Коўбча Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці,

Мікалай Мікалаевіч Балвановіч, в. Шылітава Капыльскага раёна Мінскай вобласці;

Тэрэса Чаславаўна Вайтковіч, г. Мінск.

Суперпрыз — маразільнік Іndesіt — выйграла Валянціна Міхайлаўна Амельянюк, г. Брэст.

Віншуем шчасліўчыкаў! Тым жа, каму ўдача гэтым разам не ўсміхнулася, скажам: вы не выйгралі, але ж нічога і не страцілі, апроч мо канверта ды... надзеі. Але ж яна, як той казаў, не памірае: не за гарамі чарговая падпісная кампанія, чарговая звяздоўская рэкламная гульня, у якой менавіта вам пашанцуе! Ну, чаму б і не?

Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Смак жыцця са «Звяздой» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376)», размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

Рэкламная гульня «Смак жыцця са «Звяздой» зарэгістравана Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 04.09.2017 г. (пасведчанне №3087) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 7 верасня па 31 снежня 2017 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» чацвёртага квартала або другога паўгоддзя 2017 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 162 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 337 44 04.

Загаловак у газеце: ...Вам — каштоўныя падарункі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».