Вы тут

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са спікерам азербайджанскага парламента


У панядзелак беларуска-азербайджанскія адносіны ўжо разглядаліся ў Палацы Незалежнасці. Праўда, у разрэзе ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Учора на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Мілі Меджліса (парламента) Азербайджанскай Рэспублікі Актаем Асадавым абмяркоўвалася перш за ўсё палітычнае ўзаемадзеянне.


Фота: БЕЛТА

Прэзідэнт Беларусі прызнаўся, што парламенцкая тэма для яго актуальная, асабліва ў кантэксце пытанняў, што абмяркоўваліся на гэтым тыдні прэзідэнтамі краін-удзельніц СНД.

— Паколькі ў СМІ па-рознаму інтэрпрэтуюць маё выказванне наконт Міжпарламенцкай асамблеі СНД, — растлумачыў ён. — Нібыта беларусы за тое, каб яе разагнаць, хоць мы былі ініцыятарамі ўзмацнення ролі Парламенцкай асамблеі СНД — значыць, дэпутатаў. А калі яна будзе так працаваць, як зараз: ну, нешта абмяркоўваюць... Гэта добра, але павінен быць эфект ад гэтага. Думаю, што калі мы пакідаем гэта парламенцкае вымярэнне ў СНД, значыць, мы павінны ўзмацніць Міжпарламенцкую асамблею.

На думку беларускага лідара, МПА СНД павінна мець такое вымярэнне, як кантроль за прынятымі рашэннямі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

— У нас гэтага не хапае. І ў гэтым плане ўзнікае неабходнасць больш цеснага кантакту з ведамствамі, у даным выпадку — СНД. Чаму таму ці іншаму міністру, ці кіраўніку савета міністраў замежных спраў, абароны, дзяржбяспекі не прыйсці і не далажыць дэпутатам, як будзем дзейнічаць, асноўныя пагрозы і як выконваюцца тыя рашэнні, якія прыняты.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ён вельмі прыслухоўваецца да таго, што кажуць кіраўнікі парламентаў, парламентарыі, і ведае, што яго калега — Прэзідэнт Азербайджана — у гэтым плане абсалютна дэмакратычны чалавек і заўсёды прыслухоўваецца да меркавання парламентарыяў.

— Проста трэба рабіць гэта спакойна, — лічыць Прэзідэнт. — Без боек, без патасовак у парламенце, без усялякіх дэманстрацый, якіх людзі не прымаюць — і ў нас, і ў вас. Мы ўжо гэта прайшлі ў нейкай меры.

Нашы краіны цалкам давяраюць адна адной. Так, у Азербайджане ствараюцца сумесныя прадпрыемствы.

— Мы ўжо дайшлі да таго, што ўжо ствараем сумесныя прадпрыемствы і гандлюем у трэціх краінах, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Мы ідзем разам з вамі далей — туды, на поўдзень, на ўсход. І мы будзем прытрымлівацца гэтай палітыкі ў эканоміцы.

Актыўна развіваецца гандаль, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.

— Мы гэта ні ад каго не хаваем, будзем старацца, каб ваша абарона была надзейная. Ведаю, што вы міралюбівы народ, і нягледзячы на праблемы ў Нагорным Карабаху, вы прытрымліваецеся цалкам мірнай пазіцыі ў гэтым плане. Таму нам, як я ўжо сказаў міністру абароны, няма ў чым апраўдвацца перад тымі ці іншымі дзяржавамі. Мы будуем нашы адносіны так, як загадвае нам наш народ — для яго дабрабыту. У гэтым плане вы на нас можаце разлічваць.

Актай Асадаў, старшыня Мілі Меджліса (парламента) Азербайджана, пагадзіўся, што краіны маюць асаблівыя адносіны. Ён звярнуў увагу, што ў яго краіне з вялікай павагай ставяцца да Беларусі і вельмі ўдзячныя за тую палітыку, якую яна праводзіць. Спікер адзначыў, што ў Азербайджане зацікаўлены яшчэ больш паглыбляць узаемадзеянне з нашай дзяржавай, асабліва ў сферах рэгіянальнага супрацоўніцтва, бізнесу, гандлю.

Загаловак у газеце: Парламенцкае вымярэнне павінна дзейнічаць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.