Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём маці


Дарагія суайчынніцы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.

Для кожнага чалавека няма на свеце нікога бліжэйшага і раднейшага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё.

Слова «мама» неаддзельнае ад такіх паняццяў, як мір, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць.

Менавіта матчына любоў была і застаецца надзейнай магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Дзень маці — гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Дарагія нашы мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Няхай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Любові, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Маці — крыніца жыцця і дабра

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.