Вы тут

У вёсцы Раманаўка затрымалі мужчын, якія займаліся самагонаварэннем


Зараснікі каля вёскі Раманаўка ў Ваўкавыскім раёне аблюбавалі для вытворчасці самагону два жыхары Гродзенскага раёна. Пры абследаванні гэтага ўчастка дзяржінспектары выявілі там шэсць прамысловых ёмістасцяў з брагай і два жалезныя катлы, а таксама саміх «вінаробаў».


Займаючыся самагонаварэннем, мужчыны парушылі цэлы шэраг правілаў, у тым ліку нанеслі шкоду прыродзе. Зліваючы адходы вытворчасці і распальваючы вогнішчы, яны знішчылі надглебавае покрыва на плошчы 45 квадратных метраў. Акрамя таго, паўсюль было раскідана бытавое смецце — мяшкі, папера, пластыкавая і шкляная тара. Парушальнікаў прыцягнуць да адказнасці адразу па некалькіх адміністрацыйных артыкулах. Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі, за прычыненне шкоды прыродзе і засмечанне драўняна-хмызняковай расліннасці кожнаму з іх могуць прызначыць штраф да 40 базавых велічынь (920 рублёў), таксама давядзецца пакрыць суму шкоды — па адной базавай велічыні за кожны квадратны метр (1035 рублёў).

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Курэў дымок пад Раманаўкай...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.