Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вас чакае дынамічны і напоўнены разнастайнымі падзеямі тыдзень. Падзяліцеся добрым настроем з навакольнымі — і зможаце знайсці новых сяброў. Вы гатовыя да перамен, што б ні было іх крыніцай. Ужо з панядзелка варта заняцца рэалізацыяй задуманага, нават калі яшчэ не паспелі дадумаць свой план да канца. У чацвер не рэкамендуецца займацца справамі, якія патрабуюць вялікай адказнасці. Або папрасіце каго-небудзь праверыць, ці няма памылкі.


ЦЯЛЕЦ. Паўсядзённыя справы будуць ладзіцца, творчыя пачынанні ўвянчаюцца поспехам. З'явіцца магчымасць павысіць прафесійнае майстэрства. Уважліва пастаўцеся да навін на рабоце. Тыдзень спрыяльны для перамен і знаёмстваў у дзелавой сферы. У другой палове тыдня верагодна значнае паляпшэнне матэрыяльнага становішча. Пры гэтым вас можа насцігнуць інфармацыйны бум. Вы, нібы камп'ютар, будзеце пісаць, лічыць, чытаць, і можаце апынуцца засыпанымі кучай папер.


БЛІЗНЯТЫ. На мінулым тыдні вы папрацавалі на славу, таму на гэтым аб'ём працы будзе невялікі, а вольнага часу стане больш, чым звычайна. Дазвольце сабе расслабіцца і адпачыць. Аўторак стане ўдалым днём для паходу ў госці ці прыёму гасцей у сябе. Серада — добры дзень для атрымання ведаў, а таксама заняткаў містычнага характару, магчыма інтуітыўнае прасвятленне. У выхадныя вас чакаюць новыя цікавыя знаёмствы і яркія ўражанні.


РАК. Магчымыя змены ў намечаных планах, але ўсё складзецца яшчэ лепш. Будзьце мудрыя — спрэчкі з начальствам прынясуць толькі засмучэнні і расчараванні, а вам яшчэ неаднаразова давядзецца звяртацца да яго па дапамогу. Ёсць шанц, што, выкарыстоўваючы свае дзелавыя якасці, вы хутка даможацеся павышэння па службе. Пакіньце дастаткова часу для вырашэння фінансавых праблем. На гэтым тыдні можна разлічваць на ўзаемадапамогу і паразуменне ў адносінах з роднымі і блізкімі.


ЛЕЎ. Дзеля дасягнення мэты на гэтым тыдні давядзецца ахвяраваць вольным часам і сваімі планамі. Але вас павінна падтрымаць вера ў поспех. У сераду варта ўзяць на сябе ролю адказнага каардынатара — тут у вас будзе маса магчымасцяў бліснуць талентамі. У пятніцу лепш весці справы сумленна і адкрыта: толькі такім чынам зможаце пазбегнуць праблем. У нядзелю, калі блізкія людзі будуць сварыцца, захоўвайце нейтралітэт, і тады перамір'е наступіць значна хутчэй, чым звычайна.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні, аб'ектыўна ацаніўшы становішча, неабходна разлічыць свае магчымасці і не даймаць сябе залішняй перагрузкай на рабоце. Не фарсіруйце падзеі і не спрабуйце рабіць некалькі спраў адразу. У аўторак могуць узнікнуць абставіны, якія будуць скоўваць і раздражняць вас. У сераду спадарыня Фартуна можа ўсміхнуцца вам, таму выкарыстоўвайце гэты дзень максімальна эфектыўна. У чацвер давядзецца адстойваць свае погляды і інтарэсы ў няпростай размове. У выхадныя лёс можа падарыць новага сябра.


ШАЛІ. Не рабіце рэзкіх рухаў, рухайцеся наперад у тым рытме, які для вас найбольш камфортны. Не варта занадта задумвацца над тактыкай, усе рашэнні прыйдуць па ходзе справы. Не перашкодзіць прыцягнуць навакольных для атрымання ад іх рэальнай і своечасовай дапамогі ў выкананні пастаўленых задач. На суботу лепш не планаваць дзелавых сустрэч і перамоў з партнёрамі. Адпачніце, прагуляйцеся, прысвяціце час сям'і.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні не варта раскідвацца па дробязях або старацца паспець перарабіць усе справы адразу — будзе толькі тармазіць работу. Не бойцеся гаварыць «не», гэта дадасць вам значнасці. Аднак з блізкімі людзьмі лепш не спрачацца, бо вашы інтарэсы супадаюць. Імкненне да навізны, настрой на працяглую перспектыву дапаможа вырвацца з руціны штодзённасці. Калі адправіцеся ў падарожжа, яно пройдзе ўдала і пазітыўна. Паспрабуйце адпачыць ад шуму і мітусні, атрымаеце асалоду ад цішыні.


СТРАЛЕЦ. Працягвайце аналізаваць сітуацыю, якая склалася, і ўвасабляць свае планы ў рэальнасць. Прывядзіце ў парадак усё, да чаго даберацеся. У тым ліку і свае думкі. Гэта дапаможа праліць святло на прычыны таго, што адбываецца. Зоркі кажуць, што апошнім часам вы паводзілі сябе эгаістычна і цяпер з-за гэтага можаце апынуцца ў адзіноце. Паспрабуйце загладзіць сваю віну. Каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцяў, будзьце сабранымі і ўраўнаважанымі. Калі не станеце праяўляць празмерную балбатлівасць, то, пачынаючы з чацвярга, сітуацыя можа змяніцца ў лепшы бок. У другой палове тыдня шукайце новых дзелавых партнёраў і саюзнікаў.


КАЗЯРОГ. Пастарайцеся скласці план на дзень, гэта дазволіць многае паспець. Час рухацца наперад, і вы смела можаце пашыраць свой бізнес або прыступаць да новага віду дзейнасці. Спатрэбіцца даволі часта звяртацца да кампрамісных рашэнняў. Талент дыпламата на гэтым тыдні будзе цаніцца больш, чым прынцыповасць. Пажадана не ўвязвацца ў інтрыгі супраць начальства, інакш давядзецца шукаць новае месца працы. У асабістым жыцці зараз лепш быць аднаму, чым з кім папала.


ВАДАЛЕЙ. Грандыёзныя поспехі ў прафесійнай сферы пакуль не прадбачацца, хоць ваш творчы патэнцыял высокі, як ніколі. Аднак не варта прыспешваць падзеі. У сферы знешніх кантактаў не выключана сутыкненне з пэўнымі праблемамі. Не імкніцеся паспець зрабіць усё, аб'ектыўна разлічвайце свае сілы. Дастаткова часу давядзецца ўдзяліць і бытавым пытанням. Магчыма, час яшчэ чаму-небудзь навучыцца. У канцы тыдні ў вас з'явіцца магчымасць добра зарэкамендаваць сябе на рабоце і ў сяброўскай кампаніі.


РЫБЫ. На гэтым тыдні можа падвысіцца ваша сацыяльная актыўнасць, з'явіцца магчымасць кіраваць сітуацыяй, якая склалася, уплываць на будучыя падзеі. У панядзелак не варта эканоміць, калі не хочаце праславіцца як скнара. У сераду пастарайцеся слухаць навакольных, пажадана не карыстацца жорсткімі і безапеляцыйнымі ноткамі ў размовах, інакш можаце настроіць калег па рабоце на варожы лад. У нядзелю пажадана знаходзіцца бліжэй да дома — займайцеся сям'ёй, удзяліце ўвагу дзецям.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.