Вы тут

Міткаль цыраваць — не абедню псаваць


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Гату́нак — катэгорыя якога-небудзь тавару па якасці, сорт.

Цвырку́н — насякомае, якое трэннем крылаў утварае строкат.

Дбаць — праяўляць клопаты, турбавацца пра каго-небудзь.

Цырава́ць — зашываць дзіркі
ў тканіне ці адзенні.

Мітка́ль — самая простая тонкая баваўняная тканіна.

Акані́ца — адна са створак, якімі закрываюцца знадворку вокны.

Псаваць абедню — знарок перашкаджаць каму-небудзь у ажыццяўленні чаго-небудзь. Беларускія адпаведнікі: ставіць падножку, перабягаць дарогу. Рускі: вставлять палки в колёса.

Пад пятой (знаходзіцца) — быць у поўным падпарадкаванні, у залежнасці ад некага. Беларусы яшчэ скажуць: пад абцасам, пад ботам. Рускія: в кулаке, под колпаком.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.