У Лондане шэсць злачынцаў, узброеных мачэтэ і малатком, напалі на ювелірны магазін, паведамляе The Guardіan.
Бандыты прыехалі на месца на трох мапедах. Пасля рабавання яны пакінулі адзін мапед каля крамы і паехалі на двух, але разбілі адзін на суседняй вуліцы. Пасля гэтага ўшасцёх (!) селі на апошні мапед і з'ехалі. «Нам вядома, што група запанікавала і паехала ў розных напрамках, каб схавацца, — цытуе выданне Professіonal Jeweller дэтэктыва Мэта Холандса, які расследуе злачынства. — На шчасце, ніхто з людзей не быў паранены». Абрабаваная ювелірная крама працуе з 1775 года. У лік пакупнікоў уваходзілі французская каралева Марыя-Антуанета і брытанскі прэм'ер Уінстан Чэрчыль. Маштабы шкоды, нанесенай рабаўнікамі, не ўдакладняліся.
Іван КУПАРВАС
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».