Вы тут

Асаблівая ўвага — вентыляцыі


У Мінскай вобласці падчас работ па падрыхтоўцы аб'ектаў да халоднага перыяду года асаблівая ўвага ўдзялялася стану вентыляцыйных каналаў. Пра гэта паведаміў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Максім Шышканаў падчас пасяджэння Мінаблвыканкама па пытаннях гатоўнасці народнагаспадарчага комплексу да асенняга і зімовага перыядаў.


Такая пільнасць невыпадковая. Не забыты трагічны выпадак у Барысаве, дзе ў студзені мінулага года ад атручвання чадным газам загінулі шэсць чалавек. Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС разам з камунальнікамі працягваюць маніторынг па гатоўнасці вентканалаў да ацяпляльнага сезона. Ужо прынятае рашэнне па дадатковым фінансаванні, што дазволіць прывесці іх у бяспечны стан ва ўсім жылым фондзе цэнтральнага рэгіёна.

У райцэнтрах і ў горадзе Жодзіне створаны камісіі, якія каардынуюць дзеянні адпаведных службаў па падрыхтоўцы работы аб'ектаў да зімы. У жылых дамах цалкам выкананы прафілактычны рамонт сістэм ацяплення, цеплавых пунктаў, печаў, бойлераў, правераны прыборы ўліку вады і цяпла. У многіх кацельнях праведзена мадэрнізацыя, абноўлена абсталяванне. Для ліквідацыі аварый створаны спецыяльныя брыгады, пры неабходнасці будуць задзейнічаны перасоўныя модульныя кацельні.

Аб'екты Міншчыны, а гэта больш як 4,5 тыс. спажыўцоў цяпла і больш як 2,4 тыс. цеплакрыніц, гатовы да работы пры нізкіх тэмпературах, пацвердзіў дырэктар філіяла «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга» Сяргей Васілеўскі. Практычна ўсе яны атрымалі адпаведныя пашпарты.

У вобласці да зімовых работ таксама гатова каля 95% дарожнай тэхнікі.

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка назваў некаторыя складанасці ў працэсе падрыхтоўкі вобласці да абагравальнага сезона. Да 1 жніўня 2017 года не пагашаны пратэрмінаваныя запазычанасці за дровы, торфабрыкет, цеплавую энергію. Заданні па замене цеплавых сетак складаюць 64% ад неабходнага, неэфектыўнага кацельнага абсталявання — 88%. Акрамя таго, расход цеплаэнергіі ў асобных раёнах перавышае даведзеныя паказчыкі. «Не выконваліся асобныя абавязацельствы, якія не патрабуюць значных затрат. Некаторыя суб'екты гаспадарання прыватнай формы ўласнасці наогул гэтую работу ігнаруюць. Неабходна прыняць рашэнне, як з імі працаваць. Ёсць парадак, таму трэба выконваць усё, што належыць», — рэзюмаваў губернатар.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.