Вы тут

Што вы ведаеце аб шлюбнай канцэпцыі князёў?


Студэнты і магістранты гістарычнага факультэта БДУ заваявалі шэсць дыпломаў рознай вартасці на І Міжнародным беларуска-польскім конкурсе студэнцкіх работ па гісторыі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай.


Пераможцам інтэлектуальнага спаборніцтва стаў магістрант гістарычнага факультэта БДУ Андрэй Нагдалян за навуковую работу «Роля этнарэлігійнага фактару ў функцыянаванні органаў земскага самакіравання на тэрыторыі Беларусі пачатку ХХ стагоддзя». Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны выпускнікі магістратуры БДУ Маргарыта Кароль і Руслан Уласевіч за даследаванні «Перавод насельніцтва беларускіх губерняў у праваслаўе ў другой палове ХІХ стагоддзя» і «Культура жыццезабеспячэння шляхты ВКЛ ХVІІІ стагоддзя (на прыкладзе роду Яленскіх)» адпаведна. Дыпломаў ІІІ ступені ўдастоены студэнтка чацвёртага курса Вераніка Курдзюк, а таксама трэцякурснік Мацвей Механошын. Яны прадставілі навуковыя работы па тэмах «Шлюбныя стратэгіі вялікіх князёў літоўскіх: Гедымінавічы і адносіны з Мазовіяй» і «Распаўсюджанне дэвіянтных формаў паводзін на тэрыторыі Беларусі і Польшчы ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя». Аналагічная ўзнагарода прысуджана выпускніцы гістарычнага факультэта БДУ Таццяне Кандыбайле за работу «Праблема этнічнага самавызначэння насельніцтва ў аг. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна ў пачатку ХХІ стагоддзя». Спецыяльнай узнагародай удзельніка ўшанаваны другакурснік гістарычнага факультэта Максім Сямёнаў за навуковае даследаванне «Генезіс і развіццё Ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІ — трэцяй чвэрці ХVІІІ стагоддзя». Мэтай конкурсу было стымуляванне навукова-даследчай актыўнасці студэнтаў універсітэтаў Беларусі і Польшчы, папулярызацыя гістарычных ведаў і спадчыны, умацаванне дружалюбных адносін паміж краінамі. Усяго былі ацэнены 22 работы студэнтаў БДУ і Вроцлаўскага ўніверсітэта. Арганізатарамі конкурсу выступілі гістарычны факультэт БДУ, Польскі інстытут у Мінску і Інстытут гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Першыя на першым

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.